From Wikipedia, the free encyclopedia
Франсуа́ Жэра́р Жорж Нікаля Ала́нд (фр.: François Gérard Georges Nicolas Hollande, МФА (фр.): [fʁɑ̃.swa ʒe.ʁaʁ ʒɔʁʒ ɔ.lɑ̃d]; 12 жніўня 1954[10], Руан) — французскі палітык (сацыяліст). Па выніках выбараў 6 мая 2012 года быў абраны 24-м прэзідэнтам Французскай рэспублікі. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі (1988—1993; з 1997), мэр горада Цюль (2001—2008). Прэзідэнт генеральнага савета дэпартамента Карэз з 2008.
Франсуа Аланд — удзельнік прэзідэнцкіх выбараў у Францыі 2012 года ад Сацыялістычнай партыі. Лічыўся галоўным канкурэнтам дзейнага прэзідэнта Нікаля Сарказі. У першым туры атрымаў 28,63 % галасоў, заняўшы першае месца і прайшоўшы ў другі тур з Сарказі. Атрымаў перамогу над Сарказі ў другім туры, стаўшы такім чынам 24-м прэзідэнтам Францыі.
Франсуа Аланд — першы з 1920 года (пасля Поля Дэшанеля) прэзідэнт Францыі, які да абрання ні разу не займаў міністэрскіх пастоў. Ён стаў самым непапулярным прэзідэнтам Францыі па выніках першых 100 дзён кіравання. У лютым 2013 года рэйтынг папулярнасці Аланда склаў 30 %, што зрабіла яго самым непапулярным прэзідэнтам Францыі з 1981 года, а ў лістападзе толькі 20 %, што зрабіла яго самым непапулярным прэзідэнтам пятай рэспублікі за ўсю яе гісторыю.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.