вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Семеняко́ўшчына (па-польску: Siemieniakowszczyzna, на мясцовай беларускай гаворцы: Мадзьвадзе́[1], Семеняко́ўшчына[2]) — прысёлак вёскі Пасекі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Семенякоўшчына | |
польск. Siemieniakowszczyzna | |
Першыя згадкі: | пач. 19 ст. |
Мясцовая назва: | Мадзьвадзе, Семенякоўшчына |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′8″ пн. ш. 23°50′51″ у. д. |
Семенякоўшчына |
Народная назва Мадзьвадзе (Мядзьведзі) паходзіць ад распаўсюджанага тут прозьвішча Мядзьведзь.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Першапачаткова Семенякоўшчына была прысёлкам Бабіной Гары, але пад канец існаваў тут фальварак, які прыналежаў да маёнтку ў Семяноўцы[1]. У міжваенны пэрыяд прыналежала да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы) (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 39 жыхароў (праваслаўныя беларусы)[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.