дэбютны студыйны альбом нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана 2023 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Zunge (зь ням. — «язык») — дэбютны альбом сольнага праекту нямецкага музыкі Тыля Ліндэмана. Альбом выйшаў 3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах[6][9]. Рэліз фізычных выданьняў быў перанесены на 17 лістапада й 1 сьнежня[10][11][8][12].
Zunge | ||
---|---|---|
Альбом Till Lindemann | ||
Выдадзены | 3 лістапада 2023 17 лістапада 2023 (CD і box) 1 сьнежня 2023 (вініл) | |
Жанр | поп-рок[1] · мэтал[2] | |
Працягласьць | 46:00[3][4] | |
Колькасьць кампазыцыяў | 11 (альбом) 12 (плэйліст) | |
Мова | нямецкая | |
Выдавец | незалежны рэліз[2][5] | |
Фармат | лічбавая музыка[6][7] · кампакт-дыскі[8][7] · вінілавыя плястынкі[8][7] · box[7] | |
Прадусар | Тыль Ліндэман · Афе Марыя[7] · Скай Ван Хоф[7] · Ольсэн Інвальтыні[7] · Клемэнс «Ардэк» Віджэрс[7] · Лоіс Кас[7] | |
Распаўсюднік | DistroKid[7] | |
Храналёгія Till Lindemann | ||
Zunge (2023) |
... | |
Сынглы да Zunge | ||
|
||
Вокладка фізычных выданьняў | ||
Для альбома запісаныя 5 самотнікаў[10] . Альбом быў анансаваны 8 верасьня 2023 году, трэкліст стаў вядомы 2 лістапада .
Вокладку для Zunge аформіў мастак Дэн Зазуля[13]. У альбома ёсьць тры вокладкі: чорна-белая, шэра-белая й сіня-белая. На ўсіх вокладках надрукаваны лягатып артыста з чырвоным надпісм «Till».
На вокладцы намаляваны Тыль Ліндэман з моцна зьнявечаным тварам, які нагадвае зомбі[14]. Загаловак Zunge разьмешчаны па цэнтры ў самым нізе.
Чорна-белая вокладка выкарыстоўваецца для лічбавага выданьня, а шэра-белая — для фізычнага. Для якой мэты створаная сіня-белая вокладка невядома. У краме Rammstein была прадстаўленая шэра-белая й сіняя вэрсія вокладкі[8].
У самотніка «Zunge» на вокладцы зашыты рот Тыля Ліндэмана. Вокладка гэтага самотніка, а таксама «Schweiss» і «Lecker» — кадр зь відэакліпаў[15].
На вокладцы «Nass» намаляванае мора, у якім стаіць чалавек. Гэта адсылае да назвы песьні й да ейнага тэксту. «Nass» — адзіны самотнік з NSL у якога на вокладцы ня кадр з кліпу[15].
Усе тры вокладкі аформленыя ў адзіным стыле: лягатып праекту на ўсіх вокладках у левым верхнім куце, а назвы напісаныя адзінай ґарнітурай. Літары назваў песьняў напісаныя рознымі стылямі ґарнітуры: тлустым, курсівам.
На вокладцы самотніка намаляваны чалавек, які бяжыць у агне. Вокладка чорна-белая, а агонь каляровы. Вокладка паўтарае кадр зь відэакліпу, аднак агонь у кліпе таксама чорна-белы[16].
У 2023 годзе скончаны альбом быў згаданы Zeit Online і, такім чынам, упершыню публічна пацьверджаны[17]:
Альбом быў скончаны ўжо даўно, ён таксама доўгі час быў даступны Universal Music, незалежныя крыніцы пацьвердзілі гэта Zeit Online. Прынамсі, намёк на новую музыку Ліндэмана можна знайсьці ў анонсе сольнага тура, заплянаванага на лістапад і сьнежань.
Арыгінальны тэкст (ням.)Das Album ist längst fertig, es liegt Universal Music auch längst vor, das haben voneinander unabhängige Quellen Zeit Online bestätigt. Zumindest eine Andeutung auf neue Lindemann-Musik findet sich in der Ankündigung der für November und Dezember geplanten Solotournee.
— Zeit.de
У сярэдзіне чэрвеня, «пасьля таго як сталі вядомыя абвінавачаньні» супраць Ліндэмана і Rammstein, Universal Music «прыпыніла дзейнасьць па маркетынгу й прасоўваньню запісаў гурта да далейшага паведамленьня». Пасьля апраўданьня Тыля Ліндэмана бэрлінскай пракуратурай лэйбл «хоча пакінуць усе варыянты адкрытымі на будучыню» (гэта значыць, што поўнай адмовы ад супрацоўніцтва ня будзе)[18].
У жніўні 2023 году Тыль Ліндэман і Universal Music Group сумесна вырашылі прыпыніць супрацоўніцтва над альбомам[5]. Замест гэтага альбом будзе выдадзены самвыдатам[19][20].
Каб альбом мог быць выдадзены своечасова да канцэртнага тура, заплянаванага на лістапад 2023 году, Тыль Ліндэман і Universal Music узаемна вырашылі, што Тыль Ліндэман можа выпусьціць гэты альбом без Universal Music.
Аднак гэта ня ёсьць абсалютнай адмовай ад далейшага супрацоўніцтва[18]. У канцы заявы Universal гаворыцца[21]:
Мы паведамім вам аб будучых рэлізах у належны час.
Сольны альбом фронтмэна гурта можна папярэдне замовіць на сайце Rammstein у выглядзе кампакт-дыска, вінілавай плястынкі й гэтак званага фан-бокса (Fanbox).
8 верасьня быў выпушчаны аднайменны прэ-самотнік. Ён даступны ў электронным выглядзе на звычайных плятформах, такіх як Apple Music і Spotify, дзе адзіным уладальнікам аўтарскіх правоў пазначаны «Till Lindemann»[5].
Альбом быў анансаваны 8 верасьня 2023 году[13]. Папярэднія заказы сталі даступныя ў афіцыйнай краме Rammstein тагды ж[8].
Сьпіс кампазыцыяў стаў вядомы за некалькі гадзінаў да рэлізу альбома, 2 лістапада а 14:00 паводле беларускага часу[22].
№ | Назва песьні | Працягласьць | Самотнік | Месяц |
---|---|---|---|---|
1. | «Zunge» | 04:36 | так | ВЕР |
2. | «Sport frei» | 04:12 | так | КАС |
3. | «Altes Fleisch» | 04:25 | не | ЛІСТАПАД |
4. | «Übers Meer» | 03:19 | ||
5. | «Du hast kein Herz» | 03:53 | ||
6. | «Tanzlehrerin» | 04:22 | ||
7. | «Nass» | 03:53 | так (nsl) | ВЕР |
8. | «Alles für die Kinder» | 03:50 | не | ЛІСТ |
9. | «Schweiss» | 04:01 | так (nsl) | ВЕРАСЕНЬ |
10. | «Lecker» | 03:31 | ||
11. | «Selbst verliebt» укл. Схаваны трэк[lower-alpha 1] | 06:29[lower-alpha 2] | не | ЛІСТ |
46:00[3] | — | |||
Кампазыцыі ў сьпісе ідуць па парадку, які быў прадстаўлены ў альбоме[7][15][22]. | ||||
№ | Назва песьні | Працягласьць |
---|---|---|
1. | «Zunge» | 04:36 |
2. | «Sport frei» | 04:12 |
3. | «Altes Fleisch» | 04:25 |
4. | «Übers Meer» | 03:19 |
5. | «Du hast kein Herz» | 03:53 |
6. | «Tanzlehrerin» | 04:22 |
7. | «Ich hasse Kinder» | 3:52 |
8. | «Nass» | 03:53 |
9. | «Alles für die Kinder» | 03:50 |
10. | «Schweiss» | 04:01 |
11. | «Lecker» | 03:31 |
12. | «Selbst verliebt» | 06:29 |
Для альбома былі запісаныя пяць самотнікаў:
Да кожнага самотніка запісаны відэакліп (для «Nass», «Schweiss» і «Lecker» запісаны NSL). Для кліпаў ствараліся тызеры, апублікаваныя ў афіцыйных каналах Тыля ў Instagram і Facebook[30][31][32][33][34].
«Nass», «Schweiss» і «Lecker» прапануюцца ў выглядзе самотнікаў, кожны зь якіх зьмяшчае ўсе тры песьні[35].
У афіцыйны плэйліст альбома быў таксама ўключаны самотнік «Ich hasse Kinder», які выйшаў 1 чэрвеня 2021 году[36].
Музычнае відэа да «Ich hasse Kinder» было выпушчана на YouTube-канале Тыля Ліндэмана 1 чэрвеня 2021 году, у Дзень аховы дзяцей[37]. Рэжысэрам выступіў Сяргей Грэй[38][39]. У галоўных ролях Тыль Ліндэман, Аляксандар Рэва й Аглая Тарасава[39]. Дзеяньні кліпа разгортваюцца ў 1989 годзе ў савецкай Маскве. Відэа зьнятае ў стылі позьняга СССР і ўтрымлівае шматлікія сцэны гвалту.
Самотнік быў дададзены ў плэйліст альбома 3 лістапада 2023 году на сайце Spotify.
Песьня «Zunge» ёсьць вынікам супрацоўніцтва Ліндэмана з прадусарам Даніэлем Карэлі й адрозьніваецца ў асноўным мэлядычным гучаньнем, з больш устойлівым прыпевам і перавагай скажоных гітар і аркестроўкі[40].
Відэа да песьні зьнятае ў красавіку 2021 году ў Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку[41][42][43].
Усе песьні выйшлі 29 верасьня 2023 году.
Даўжыня кліпу да песьняў — 18:51. Кліп зьняты адразу да трох самотнікаў[44] , таму мае назву зь першых літар назваў самотнікаў: «Nass», «Schweiss» і «Lecker» — NSL[45].
Відэа да самотнікаў выйшла а 18:00 паводле беларускага часу[35].
У частцы відэакліпу для «Nass» Ліндэман, апрануты ў чырвоны касьцюм, падвяргаецца нападу зомбі з чырвонымі маскамі на тварах. Месца дзеяньня першай частцы кліпу — самалёт[46].
«Schweiss» гучыць больш сымфанічна, чым «Nass», мае такі ж двухбаковы сэнс. Песьня аб поце, але ў outro Тыль пяе, што пот цячэ нават з вачэй, потым называючы яго сьлёзамі[47]. У кліпе самалёт Тыля падае ў пустэльні. Музыка вылазіць з самалёту, за ім ідзе чалавек у чырвонай масцы з выявай твара Ліндэмана[45].
У «Lecker» лірычны герой пяе аб тым, як ён ліжа, смокча й атрымлівае ад гэтага асалоду. Трэк ня мае пэўнага адзінага значэньня, інтэрпрэтаваць яго можна па-рознаму[47].
Зьвесткі пра выхад новага самотніка зьявіліся 24 кастрычніка[48]. 24, 25 і 26 кастрычніка былі апублікаваныя тызеры да кліпу на самотнік[49][50][34].
Песьня заснаваная на асабістым досьведзе музыкі: Тыль Ліндэман прафэсійна займаўся плаваньнем зь 10 гадоў і езьдзіў на спаборніцтвы ў сацыялістычныя краіны. Ён удзельнічаў у чэмпіянаце Эўропы сярод юніёраў і быў кандыдатам у зборную для выступу на Алімпіядзе-80 у Маскве[51].
У кліпе да самотніка Тыль выступае спартсмэнам, які нясе штангу й харчуецца толькі таблеткамі. Ён запальвае Алімпійскі агонь і сам запальваецца ад яго. У канцы кліпу лірычны герой бяжыць падпалены[16].
Назва самотніка была афіцыйным спартыўным прывітаньнем у НДР. Трэнэры казалі: «Мы вітаем вас у спорце…» а спартсмэны адказвалі: «…frei»[52].
Хоць песьня «Übers Meer» не была выдадзеная ў якасьці самотніка, для яе былі запісаныя яшчэ 4 вэрсіі, якія ўвайшлі ў 2 самотніка: «Übers Meer (Radio Edit)» і «Übers Meer (Remix)».
Рэліз «Übers Meer (Radio Edit)», які быў запісаны сумесна з турэцкім прадусарам, Буракам Етэрам, адбыўся 3 траўня 2024 году[53][54][55].
15 верасьня 2024 году ў афіцыйным Instagram-акаўнце музыкі быў апублікаваны трэйлер да новага кліпу для песьні «Übers Meer»[56]. 16 верасьня прэм’ера кліпу (а 18:00 17 верасьня) была анансавая на YouTube. Прадусары для кліпу — Тыль Ліндэман і Зоран Біхач[57].
17 верасьня 2024 году быў выдадзены самотнік-рэмікс — «Übers Meer (Remix)»[58], які ўтрымлівае дзьве кампазыцыі: вэрсію песьні, выкананую на піяніна й рэмікс ад гурта Phantom Vision, зь якім, у пачатку верасьня 2024, Тыль запісаў сумесную песьню («Allein Bin Ich In Guter Gesellschaft»).
Zunge быў выпушчаны 3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах. Тур у падтрымку альбома пачаўся 8 лістапада 2023 году[59]. Канцэртная праґрама для тура[60] (песьні з альбому пазначаныя zunge):
Даступныя тры фізычныя варыянты альбома[8][15][61]:
Альбом таксама даступны ў лічбавам выданьні на розных стрымінгавых плятформах[6].
Усе тэксты да песьняў напісаныя Тылем Ліндэманам[7].
Пазыцыі ў iTunes Top 100 Albums станам на 4 лістапада 2023 году.
Краіна | Найвышэйшая пазыцыя |
---|---|
Нямеччына[67] | 1 |
Аўстралія[68] | 76 |
Аўстрыя[69] | 1 |
Бэльгія[70] | 2 |
Бразылія | — |
Канада[71] | 17 |
Данія | — |
Фінляндыя | — |
Францыя[72] | 3 |
Грэцыя | — |
Індыя | — |
Ірляндыя | — |
Італія[73] | 8 |
Японія | — |
Мэксыка[74] | 2 |
Нідэрлянды[75] | 5 |
Новая Зэляндыя | — |
Нарвэгія | — |
Філіпіны | — |
Польшча | — |
ПАР | — |
Гішпанія | — |
Швэцыя | — |
Швайцарыя[76] | 2 |
Вялікабрытанія[77] | 27 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.