Ілава (Менская вобласьць)

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́лава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1547 годзе як паселішча путных слуг маёнтку Ваўкалаты князя слуцкага Юрыя Алелькавіча, які скардзіўся, што ўраднік маёнтку Параф’янава Станіслаў Батагоўскі ўчыніў напад на дамы яго путных слуг, пабіў і параніў іх[2].

У 1668 годзе фальварак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць, у 1712 годзе фальварак. У 1885 годзе маёнтак Будслаўскай воласьці Вілейскага павету Віленскай губэрні з вінакурняй. У 1904 годзе ў маёнтку 41 жыхар, ва ўладаньні памешчыка Акушкі.

У 1921 годзе фальварак Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польшчы.

З 12.10.1940 году ў Будслаўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 23.05.1952 г. да 27.03.1959 г. у Вераб’ёўскім сельсавеце[3], з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне.

З 1948 года працуе спіртзавод. З 1965 года вёска ў складзе саўгасу «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1904 год — 41 жыхар
  • 1931 год — 64 жыхары
  • 1960 год — 231 жыхар
  • 1997 год — 63 двары, 375 жыхароў
  • 2009 год — 133 чалавекі[4]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads