Наруш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наруш (Нарэш, Нарыш, Нараш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Нора (Noro) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4].
Імя Норуш (Норыш) гістарычна бытавала ў Польшчы: Norusch (1446 год), Norisch (1442, 1444 і 1450 гады)[5].
У Чэхіі бытавала германска-славянскае імя Noreš[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domina Katherina dedit [in]scribere animam viri sui nomine Mathia alias Narusch (кастрычнік 1445 году)[7]; Воитъку Нарушевичу 12 копъ (23 лістапада 1486 году)[8]; а 2 у Ошъмене, въ Станька Нарушевича (14 сьнежня 1486 году)[9]; Воитьку Нарушевичу 12 копъ с корчомъ ошменъскихъ[10], Мартину, Станькову сыну Нарушевича, 6 копъ з мыта въ Менъску, а 6 копъ с корчомъ в Красномъ Селе[11], въ Станька Нарушовича[12] (17 сакавіка 1488 году); nobilibusque dominis… Alberto Naruszowicz (10 ліпеня 1490 году)[13]; tributarios in Oszowiec et in Pasieka… Nieresch (12 траўня 1494 году)[14]; панъ Воитко Нарушевич (25 чэрвеня 1499 году)[15]; службы у Жижморском повете на има Наруша Еимонтовича (8 верасьня 1511 году)[16]; людеи наших Бряславского повета… Наруша Римшевича (29 траўня 1514 году)[17]; людеи наших Стоклишского повета…а Наруша Монтеиковича (19 студзеня 1515 году)[18]; в Городенском повете шест служоб людеи… Нарушка з братьею Иванелевичов (3 кастрычніка 1516 году)[19]; Павел Нарушевичъ, писар латинским господара короля его милости (21 сьнежня 1516 году)[20]; Ян Нарушевичъ… Матеи Нарушевичъ[21], Пашко Нарушевичъ… Пронец Нарушевичъ… Нарушь Буивидовичъ… Мацко Нарушевичъ… Станислав Нарушевич [22], Нарушь Андрушъковичъ[23], Ян Нареишович[24], Нарушъ Миколаевичъ[25], Ленартъ Нарушевичъ… Юхно Нарушовичъ… Павел Нарушевичъ[26], Нареиша Иньковичъ[27], Петръ Нарушевичъ… Миколаи Нарушевич[28] (1528 год); co Narusz z Buszom trzymali (1554 год)[29]; Monika Narusz (1797 год)[30].
Remove ads
Носьбіты
- Войтка Нарушавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімер; заснавальнік роду Нарушэвічаў
- Ян і Мацей Нарушавічы — ашмянскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пашка, Пранец, Мацька і Станіслаў Нарушавічы, Наруш Буйвідавіч — рудамінскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Наруш Андрушкавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Наруш Мікалаевіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ленарт, Юхна і Павал Нарушавічы — эйшыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар і Мікалай Нарушавічы — відуклеўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Наруш Ганусавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[31]
Нарышы-Пашкевічы — літоўскі шляхецкі род[32].
Назву Нарушова маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне і Полаччыне. На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Нарушаўцы і Нарушышкі, на гістарычнай Случчыне — Нарэшавічы, на гістарычнай Лідчыне — Нарашы.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads