Іван Мележ

беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Мележ
Remove ads

Іва́н Па́ўлавіч Ме́леж (8 лютага 1921 — 9 жніўня 1976) — беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі (1972).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Глінішча і навакольлі на мапе 1924 г.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Глінішча Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Гомельскай губэрні РСФСР (сёньня Хвойніцкі раён Гомельскай вобласьці). Пасьля заканчэньня сярэдняй школы №1 у Хвойніках уладкаваўся на працу ў Хвойніцкі райкам камсамолу. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры. Зь першага курсу быў прызваны на службу ў войска. Улетку 1940 году ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай Букавіны.

З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 20 чэрвеня 1942 году пад Растовам быў цяжка паранены ў правае плячо. Накіраваны на лячэньне ў Тбілісі. Пасьля жыў у Бугуруслане (Арэнбурская вобласьць, Расея).

З 1943 году на завочным аддзяленьні філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які працаваў у эвакуацыі на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласьці. Перавёўся на стацыянар і скончыў унівэрсытэт у 1945 годзе ўжо ў Менску, паступіў у асьпірантуру. У гэтым жа годзе ўступіў у Саюз пісьменьнікаў БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ва ўнівэрсытэце, працаваў у рэдакцыі літаратурнага часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. У 1966 годзе Іван Мележ становіцца сакратаром Саюзу пісьменьнікаў БССР, у 1971—1974 намесьнік старшыні гэтай арганізацыі. Адначасова з 1967 да 1976 году дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

Жонка Лідзія Якаўлеўна[2]. Дзеці — Людзьміла і Ларыса.

Remove ads

Творчасьць

У 1939 годзе дэбютаваў у літаратуры вершам «Радзіме» (газэта «Чырвоная зьмена»). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў 1943 годзе ў газэце «Бугурусланская праўда». Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў «У завіруху» (1946) «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961), «Жыцьцёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар раману «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданьне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» — «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 1969—1971 выйшаў збор твораў у шасьці, у 1979—1985 — у 10 тамах.

Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданьне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэньня» (апублікавана й пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданьне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаньнем створаны ў 1996 годзе спэктакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 годзе спэктакль «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 годзе — «Страсьці эпохі» (паводле раману «Завеі, снежань»).

Зборнікі

  • «У завіруху» (1946)
  • «Гарачы жнівень» (1948)
  • «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948)
  • «Блізкае і далёкае» (1954)
  • «У гарах дажджы» (1957)
  • «Што ён за чалавек» (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961)
  • «Жыцьцёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975)
  • «Белыя вішні і яблыні» (1976)
  • «Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977)

Раманы

  • «Менскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданьне выйшла ў 1972)
  • «Людзі на балоце» (1962, экранізаваны ў 1981 годзе)
  • «Подых навальніцы» (1966, экранізаваны ў 1982 годзе)
  • «Завеі, сьнежань» (1978)

П’есы

  • «Пакуль вы маладыя» (1956, пастаўленая ў 1957, асобнае выданьне — 1957)
  • «Дні нашага нараджэньня» (1958)
  • «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданьне — 1966)
Thumb
Скульптурная кампазыцыя «Людзі на балоце» ў Хвойніках.

Па матывах раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, сьнежань» у 1982 годзе зьняты фільм «Апейка»[3].

Remove ads

Узнагароды

Ушанаваньне памяці

Thumb
Дом-музэй І. П. Мележа ў Глінішчы.

У гонар Івана Мележа названая вуліца ў Менску.

25 траўня 2021 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусьціў у абарачэньне памятныя манэты «Іван Мележ. 100 гадоў». Срэбраныя манэты мелі намінал 20 рублёў, а медна-нікелевыя па рублі. На рэвэрсе быў адлюстраваны партрэт Івана Мележа. Чаканку ажыцьцявіў «Літоўскі манэтны двор»[4].

Пра паходжаньне роду Мележаў

Thumb
Запіс пра шлюб Хведара Малежыка. 11 (22). XI. 1795
Thumb
Рэдкі выпадак ужываньня прозьвішча Мележ; рэвізія 1834 г.
Thumb
Запіс пра шлюб Ігната Малежыка. 1 (13). XI. 1836
Thumb
Іван Малеж зь сямействам у інвэнтары 1845 г.
Thumb
Ігнат Хведараў Малеж; мэтрычны запіс 1855 г.
Thumb
Андрэй і Ігнат Малежы ў інвэнтары 1845 г.

У мэтрычных кнігах 1795—1851 гадоў Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы, да прыходу якой належала вёска Глінішча, прозьвішча, нібы па-вясковаму (?), запісвалася як Мале́жык[5]. Тое ж і ў рэвізіі 1811 г. У рэвізіі 1834 г. упершыню сустрэтае прозьвішча Ме́леж (Мѣлежъ)[6]. Згодна з інвэнтаром 1845 г. у маёнтку Глінішча і Азярын пана Рыгора, сына Станіслава, Аскеркі, у вёсцы Глінішча пражывалі браты 52-х гадовы Іван і 57-мі гадовы Андрэй Іванавыя Мале́жы зь сямействамі, 28-мі гадовы Ігнат Хведараў Мале́ж з 25-ці гадовай жонкай Просяй[7]. У рэвізіі 1850 г. таксама названыя Мале́жы[8]. Гэты варыянт прозьвішча ад 1855 г. (Игнатій Федоровъ Малѣжъ) і надалей у мэтрыках ужываўся стала[9]. У рэвізіі 1858 г. ізноў — Мележ[10]. У мэтрыцы 1878 г. працягвалі пісацца Малежамі[11]. Недзе ад 1890 г., імаверна, з волі шматгадовага юравіцкага валаснога старшыні Хведара Ігнатавага ўжывалася выключна форма Ме́леж[a][14]. Магчыма, дзеля таго і была створана збольшага іранічная сямейная легенда[15], зь якой вынікае нібыта

род пайшоў ад чэха Ігната Мелешака аднекуль з-пад Прагі. Нейкім чынам Мелешак служыў у рускім войску. Прыйшоў аднойчы з сябрам, юравіцкім хлопцам, на пабыўку ў вёску Глінішчы — на радзіму ж далёка. І закахаўся тут у мясцовую дзяўчыну-прыгажуню Кацярыну. Прайшоў тэрмін службы ў войску, маладыя пабраліся шлюбам. Было ў іх дзесяць дзяцей, сярод іх сын Фёдар. Прозвішча сваё на новай радзіме перайначыў — стаў Мележам. Марыў іншы раз: «Эх, пабываем мы, дзеткі, калі-небудзь у Залатой Празе…»

Легенда пераказана са слоў роднай сястры І. П. Мележа Тамары Аляхновіч. На самай жа справе маецца зьвестка пра тое, як 1 (13) лістапада 1836 г. 19-ці гадовы глінішчанец Ігнат Хведараў Малежык ажаніўся з 16-ці гадовай вадовіцкай дзяўчынай Эўфрасіньняй (не Кацярынай), дачкой Міхайла Сьцяпанавага Борыса[16]. 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1838 г. у іх нарадзіўся сын Мікіта[17]. Далей — болей. На 1858 г. у сужэнцаў было ўжо чатыры сыны — Мікіта (20 г.), Пракоп (17), Хведар (11), Хама (9) і дзьве дачкі — Сьцепаніда (14) і Аўдося (3)[18]. У войску Ігнат ніколі не служыў. У мэтрыцы 1795 г. сутракаецца датаваны 11-м лістапада запіс пра шлюб 17-ці гадовага Хведара[b] Гаўрылавага Малежыка з Матрунай, дачкой Міхала Віньніка; сьведкамі тады выступілі Іван Малежык і Павал Швец[21]. У мэтрыках 1801 і 1802 гадоў маюцца запісы пра сьмерць і пахаваньне 49-ці гадовага Гаўрылы Малежыка і 56-ці гадовага Піліпа Іванавага Малежыка[c][23]. Пэўна, людзі з прозьвішчам Малеж або Малежык жылі ў Глінішчы яшчэ за часоў Рэчы Паспалітай, г. зн. задоўга да таго, як для іх зьявілася павіннасьць служыць у расейскім войску. Усё паказвае на тое, што з Чэхіі на Беларусь першы з Малежыкаў наўрад ці прыходзіў. Прынамсі, то ня мог быць Ігнат, прадзед пісьменьніка.

Што да рэдкасьці прозьвішча Мележ, маўляў, сустракаецца адно ў Глінішчах. Падобна, свой выгляд яно набыло, ці ня дзеля большай мілагучнасьці (?), намаганьнямі бацькі Ігната і сына Хведара — юравіцкіх валасных старшыняў, асобаў публічных.

Remove ads

Заўвагі

  1. У кнізе М. В. Бірылы прыведзены абодва прозьвішчы з націскам адпаведна на другім і першым складах[12]. А яшчэ ў попісе войска ВКЛ 1567 г. згаданы ваяр з сугучным прозьвішчам – Іван Мелеш зь Лемяшэвічаў Пінскага павету[13]. Тут, аднак, ня выключана апіска, бо лягічна было б чакаць прозьвішча Лемеш.
  2. Памёр у 1817 г.[19], г. зн. у год нараджэньня сына Ігната. Згодна з рэвізіяй 1834 г., Ігнат з старэйшым братам Арцёмам жылі ў доме дзядзькі Прохара Сямёнавага Макарчука, памерлага ў 1832 г.[20]
  3. У рэвізіі 1811 г. запісана, што на 1795 г. Піліпу Іванаваму Малежыку († 1803 г.) было 60 г, а ягонаму братанічу (пляменьніку, сыну старэйшага брата) Гаўрыле († 1805 г.) — 50 г.[22]. Але ў мэтрыках за 1803 і 1805 гады памерлых-пахаваных з такімі імёнамі няма. Блытаніна што да ўзростаў у рэвізіях не была рэдкасьцю.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads