Агіла

старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агіла (Агіль, Ягіл, Ягла, Якель, Акль) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Агіла, Агіл або Якіла (Agilo, Agilus[1], Jackilo[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[5].

Адпаведнасьць імя Ягіла (Яўгіла) германскаму імю Agil сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].

Імёны Агіл і Егіл гістарычна бытавалі ў Польшчы: Agilis (1382—1398 і 1455—1480 гады)[7], Jegil (1381 год)[8].

У Прусіі бытавала імя Jagil[9]. У 1561 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Eckel, Bartensteinensis Prutenus, у 1635 годзе — Johannes Jeckel, Regiomontanus Borussus[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земълю Якгловщину… чоловеки седели, на имя Якгло (26 сьнежня 1504 году)[11]; люди… а Бутрыма Екгиловича (22 жніўня 1522 году)[12]; Jan Jagiłł (20 кастрычніка 1655 год)[13]; xiędza Pachomiusza Ohilewicza — zakonnika reguły świętego Bazylego, wikaryusza generalnego wszystkich monasterów… отцу Похомію Огилевичу — викарому енеральному всехъ монастыровъ (21 чэрвеня 1671 году)[14]; ксендза Пахоміуса Огилевича — светое теологии доктора, закону светого Базилего викарого енерального… ugody podpisuię się: Pachomius Ohilewicz (13 чэрвеня 1673 году)[15]; Parafia kobylnicka… Okieły (1784 год)[16][a].

Remove ads

Носьбіты

  • Агіла I ( 554) — кароль вэстготаў
  • Агіла II ( каля 714) — кароль вэстготаў
  • Пахом Агілевіч (Pacomio Ogilewicz) — заступнік Ордэну базылянаў у Рыме ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя[20][21]

Аклевічы (Aklewicz) гербу Агончык — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[22].

Якелевіч (Jakielewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[23].

У XVI ст. існавалі «грунты» Ягілішкі (Ягилишки) у Жамойцкім старостве[24].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Агіля.

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Айль (адзначалася старажытнае германскае імя Ailo[3]): Прокоп Оилевич (1 ліпеня 1542 году)[17];
    • Акелер (адзначалася старажытнае германскае імя Agelhar, пазьнейшае Egeler[18]): Joannes Okelerus, Lithuanus (1594 год)[19]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads