Ягоўд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ягоўд (Яголд, Ягольт, Акулд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ягаўд (Ягалд, Ягаўт, Экальт).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Агалд, Егалд, Егалт або Еколт, пазьней Агольт або Эгальд (Agold[1], Ecgold[2], Egolt, Eccolt[3], Agolt[4], Egold[5][6], Agoult[7]) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт; германскія імёны Egwinus, Egind) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[9], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10]. Апроч таго, адзначалася старажытнае паўночнагерманскае імя Ágautr (Á-gautr)[11][12].

У Прусіі бытавала імя Ягаўд: Jagawde (1386 год)[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jagaüde von Girmow… Jogawde vnd Jocun of Tracken (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[14]; дворецъ свои Овчининъскии, в Зофеи Якгольтовны купленыи (4 лістапада 1546 году)[15]; Jan Dawidowicz Jagowd na miejscu Dawida Jagowda… Stanisław Jagowd (1667 год)[16]; Ród Jagowdów Andruszkańców[17], Krzysztof Jagowd[18], Mikołaj Surwidz Jagowd… Kazimierz Jagowd[19], po PP. Sarwiciach Jagowdach[20] (1690 год); Marianna Jagowt (1797 год)[21]; Akułdowicz Jakub (1799 год)[22]; Jagołd (1805 год)[23].

Remove ads

Носьбіты

Яголды (Jagołd) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[25].

Ягаўды гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Ягаўды (Ягоўды) з Сарыня — літоўскі шляхецкі род[26].

Ягалдовічы (Jagołdowicz) гербу Гірскі — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[27].

Экальт (Ekolt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[28].

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Эгаўдзе.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads