Агі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агі (Ака, Ека, Яга, Яка) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Агі, Егі, Ага, Ака або Ека (Agi, Egi, Ago, Akko, Ekko) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Агела (Агіль, Ягіл), Аген (Агін), Якбут, Ягвін (Яквін), Ягінт (Агінт, Егінт, Ягент), Ягірд (Агірд, Егерт), Ягоўд (Ягалд, Ягольт), Ягуці (Якуці), Акунд (Яконт), Агар, Акман (Якіман), Ягмін, Агімонт. Адзначаліся германскія імёны Agilo (Agilus, Egilo), Agenus (Agin, Egen), Acbuto, Aguin (Acwin, Ecuin), Aginto (Egind), Agard (Egert), Agold (Egold, Egolt), Águti, Agundia (Jaconta), Agar, Ackmann (Akemann), Agminus (Egiminus), Agimunt. У асобную групу выдзяляюць імёны з асновай -эй- (-ай-)[4], якая ўтварылася ў выніку пераходу g' > j[2].

Імя Яг (відаць, адпаведнае германскаму імю Egi[5]) гістарычна бытавала ў Польшчы: Jag (1466 год)[6]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Egbert (Ekbert), Eghard (Ekehard, Ekard, Ekirt, Jakert), Ekwert[7].

У Прусіі бытавалі імёны Agoyke[b] (1411 год)[10], Jagil[c][12], Jagawde[d] (1386 год)[12], Jogundt[e] (1394 год)[17], Agnite[10]. У 1636 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Eccard, Insterburgensis Borussus, у 1650 годзе — Salomon Eggert, Neuteuchio-Borussus, у 1654 годзе — Salomon Eggert, Neutichiensis Prussus[18].

У Беластоку адзначалася прозьвішча Экаман: Honestis Joanne Ekaman (1736 год)[19].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Я, Станислав Екович, боярин королевськии (1486 год)[20]; Як Вошвилович (1528 год)[21]; села Якговичъ… подданыхъ господарьскихъ села Якговичъ (9 ліпеня 1565 году)[22]; Станиславъ Окгіевичъ судья земскій Ошменскій рукою своею (30 траўня 1598 году)[23]; Adam Jakiewicz (1621 год)[24]; Алексаньдра Якгич (1649 год)[25]; Michał Ogiewicz (1667 год)[26]; Parafija jezioroska-smołwieńska: Agiszki (1690 год)[27]; Taddeum Jakowicz (23 лістапада 1815 году)[28][f].

Remove ads

Носьбіты

Акевічы — літоўскі шляхецкі род[56].

Акі (Akko) гербу Бокій — літоўскі шляхецкі род[57].

На гістарычнай Піншчыне існуе вёска Агова.

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы ак- (ёг-) зь летувіскай мовы[3]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Agicus[8] (Agico[9])
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Agilo (Egilo)[11]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Agold[13] (Egold[14][15])
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Agundia[16]
  6. Таксама:
    • Акан (адзначалася старажытнае германскае імя Eckan[29]): на гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Аканавічы;
    • Якаўг: Iwanko Jakowgowicz (1558 год)[30];
    • Яквіл (адзначалася старажытнае германскае імя Ecgwils[31][32][33][34]): людемъ… Петръ Яквиловичъ (4 жніўня 1546 году)[35], черезъ енерала его королевской милости, Яна Якгвиловича (6 сакавіка 1694 году)[36], kamienica Pana Piotra Jagwiła Kotlarza (1645 год)[37];
    • Якавіта (адзначалася старажытнае германскае імя Aghwith[38]): Міхал і Сымон Якавіты (Jakowita) — уладальнікі гаспадарак у Жосьненскай Слабадзе каля Паставаў на 1937 год[39];
    • Акорт (адзначалася старажытнае германскае імя Okard[40]): в людей наших тяглых городнян… в Тинаня а в Сенка Окортовичовъ (14 сьнежня 1504 году)[41];
    • Ягет, Эгіт (адзначалася старажытнае германскае імя Aged, Egid[42], Agget[43][44]): Andrzej Egitowicz (1806 год)[45], Józef Hipolit Jagietowicz (1826 год)[46];
    • Ягілт: Юръи Якгилтовичъ (1567 год)[47];
    • Ягіміл: Якгимилу два чоловеки (1440—1492 гады)[48];
    • Эгрыт (адзначалася старажытнае германскае імя Agrid[49]): Эгрыт, пазьней Экрытэн (Egritth у 1392 годзе, Ekritten) — былая вёска каля Каранова ў Прусіі[50];
    • Агуштын, Ягуштын, Акштын: Богушъ Акгуштыновичъ конь. Станислав Акгуштыновичъ конь (1528 год)[51], Янъ Якгушътыновичъ… Янъ Якгуштыновичъ Шемъборовъ (1567 год)[52], Акштыновічы (Aksztynowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[53]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads