Канстанцін Рудзянок
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Рудзянок (нар. 15 сьнежня 1990 году) — беларускі футбаліст, брамнік.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец гомельскага футболу. Гуляў за клюбны дубль «Гомля». У траўні 2012 году пакінуў гомельчукоў[3] і ў хуткім часе перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У пачатку 2013 году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама», дзе неўзабаве быў прызначаны другім брамнікам пасьля Андрэя Клімовіча. Улетку 2013 году выходзіў у асноўным складзе ў двух матчах Кубка Беларусі, а 30 лістапада 2013 году выйшаў на зьмену замест Клімовіча ў апошнім туры супраць «Славіі», тым самым дэбютаваўшы за берасьцейскі клюёб у чэмпіянаце. Пасьля зыходу Андрэя Клімовіча ў «Гомель» Рудзянок стаў асноўным брамнімкам «Дынама» ў сэзоне 2014 году, згуляў у 28 матчах чэмпіянату з 32 мажлівых. У сьнежні 2014 году па заканчэньні кантракта пакінуў каманду[4].
У студзені 2015 году склаў дамову з «Слуцкам»[5]. У слуцкім клюбе стаў другім брамнікам пасьля Артура Лясько. Сэзон 2016 году праз траўму Лясько Рудзянок пачынаў асноўным брамнікам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[6] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[7], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага брамніка. У сьнежні 2016 году вярнуўся ў «Гомель»[8]. У складзе роднага клюбу пачаў сэзон 2017 году ў якасьці галоўнага брамніка. У ліпені 2017 году яшчэ раз далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[9]. Быў другім брамнікам дынамаўцаў пасьля Жэрэмі Малерба, пазьней, згуляўшы ў двух матчах, саступіў месца на полі Паўлу Паўлючэнку.
У пачатку 2018 году склад «Дынама» папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Аляксандар Гутар, і Рудзянок, ня маючы магчымасьці прабіцца ў склад, у сакавіку 2018 году на правах арэнды далучыўся да менскага «Тарпэда»[10]. У складзе сталічнага клюбу стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2018 году пакінуў «Тарпэда»[11], а неўзабаве скасаваў дамову і зь берасьцейцамі[12]. Неўзабаве перайшоў у расейскі «Армавір»[13]. У сэзоне 2018—2019 гадоў быў трывалым асноўным брамнікам каманды, а ў другой палове 2019 года стаў часьцей заставацца на лаве запасных.
У студзені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Армавір»[14] і ў хуткім часе далучыўся да табару менскага «Дынама»[15]. Быў другім брамнікам менчукоў пасьля Максіма Плотнікава. У чэрвені 2020 году быў пераведзены ў дубль[16], у асноўную каманду больш не вяртаўся. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[17].
У пачатку 2021 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2021 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[18], дзе быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі. У студзені 2022 году па заканчэньні дамову пакінуў «Шахцёр»[19] і неўзабаве стаў гульцом «Іслачы»[20]. Пачынаў сэзон 2022 году ў якасьці асноўнага брамніка каманды, аднак у красавіку атрымаў траўму і больш не зьяўляўся на полі. У чэрвені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Іслач»[21]. У ліпені 2022 году склаў угоду з гарадзенскім «Нёмнам»[22]
У 2022 годзе быў рэзэрвовым брамнікам, але ў сэзоне 2023 году ўжо замацаваўся ў пачатковым складзе і дапамог гарадзенцам здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі. У студзені 2024 году пачаў трэнавацца з казаскім «Кызылжарам» і ў лютым афіцыйна быў аб’яўлены футбалістам клюбу[23]. Аднак, ужо празь некалькі тыдняў быў вымушаны сысьці з клюбу. Толькі ў жніўні брамнік далучыўся да гомельскага «Паперпраму»[24].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads