Алейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алейка, Алека — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Аліка або Алека (Alico, Alika[1], Aleka[2], Allecke[3], Aleke[4][5]) — імя германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[8].

У Прусіі бытавала імя Allicke[9].

Германскае імя Aleke гістарычна бытавала ў Рызе[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Дубровенъского путя слуги панъцырныи… Оносовых сыновъ тры — Данилко, Олеико, Трухонъ (каля 1492 году)[11]; светковъ на имя Яковца Олейкоича, себра своего (9 верасьня 1540 году)[12]; боярына ръшаньского Олейку Грыневича (29 сакавіка 1558 году)[13]; Oleykowicz (1671—1681 гады)[14]; Олекевичова Елисавета (2 лістапада 1853 году)[15]; Olekiewicz Karol (15 сакавіка 1896 году)[15]; Alekowicz (1909 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

У канцы XVIII ст. на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Алекаў[18].

Алькевічы (Alkiewicz) гербаў Яліта і Шалавалітоўскі шляхецкі род[19].

Алякевічы гербу Леў — літоўскі шляхецкі род[20].

На 1910 год існавала вёска Нікольск або Алейкі ў Чавускім павеце Магілёўскай губэрні[21].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads