Александрова (Койданаўскі раён)
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Александро́ва[2] — вёска ў Дабрынёўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьць Беларусі. За 35 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, 45 км ад Менску, 33 км ад чыгуначнай станцыі Койданава. На лініі Менск-Баранавічы.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з другой паловы XIX стагодзьдзя як вёска Ўзьдзенскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 г. 16 двароў, 112 жыхароў, у аднайменным выселку — 2 двары, 11 жыхароў, ва ўрочышчы — 1 двор, 8 жыхароў. Вяскоўцы акрамя земляробства займаліся бандарным рамяством. У 1917 г. ў вёсцы было 23 гаспадаркі, 134 жыхары, у лясной старожцы — 3 гаспадаркі, 10 жыхароў. Ад 20 жніўня 1924 г. да 1939 году ў складзе Зенькавіцкага сельсавету Ўзьдзенскага раёну. З 20 лютага 1938 г. ў Менскай вобласьці. У 1939 г. уключаная ў склад Дабрынёўскага сельсавету Дзяржынскага раёну. У гады калектывізацыі арганізаваны калгас «Камінтэрн». У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 г. да 6 ліпеня 1944 г. акупавана нямецкімі захопнікамі. 22 чэрвеня 1942 г. фашысты расстралялі 20 мірных жыхароў вёскі. У пасьляваенны час знаходзілася ў складзе саўгасу імя М. Казея. У 2009 г. ў складзе філіялу «ММК-Агра». Помнікі: партызанам ва ўрочышчы Доўгі востраў, на месцы стаянкі партызанскага атрада М. М. Нікіціна, на брацкай магіле 9 партызан, якія загінулі 14 чэрвеня 1942 г. ў змаганьні зь немцамі, магіле Міхаіла Шапашнікава, партызана-кулямётчыка атрада М. М. Нікіціна, на магіле ахвяр фашызму (1958 год)[1], на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1997 год — 22 двары, 37 жыхароў; 1999 год — 26 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 14 двароў, 20 жыхароў; 2010 год — 15 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads