Аляксандар Краўцэвіч

беларускі гісторык, археоляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Краўцэвіч
Remove ads

Аляксандар Канстантынавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасьня 1958, вёска Лупачы Мастоўскага раёну) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар. Ляўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча (2013)[1].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў БДУ (1981). У 1981—1984 роках навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту археалёгіі АН СССР. У 1985—1987 роках працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1987—1990 роках — у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў). У 1988 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У 1991—1993 роках займаў пасаду загадніка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве «Арк», далей — на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны (1993), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту (1994—1995).

У сакавіку 1995 року з прычыны зьмены палітычнай сытуацыі ў Беларусі пакінуў пасаду прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995—1998). У лютым 1996 — траўні 1997 року праходзіў навуковае стажаваньне ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (кіраўнік — прафэсар Ежы Выразумскі). 4 сьнежня 1998 року ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах». У 2001 року абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, таго ж року — прафэсар Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку[2]. Ад лютага 2005 року сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У 2009 року ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[3].

У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня 25 кастрычніка 2020 року затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі. Па трох днях затрыманьня 28 кастрычніка атрымаў 270 рублёў штрафу[4].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Навуковая дзейнасьць

Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Ад чэрвеня 2015 року вядзе цыкль перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» на тэлеканале Белсат.

Распрацаваў канцэпцыю ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага як балцка-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных асноўных высноваў (2000)[6]:

  • ВКЛ узьнікла ў сярэдзіне XIII ст. у балцка-славянскай кантактавай зоне (басэйн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
  • Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэньня стала вонкавая пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна.
  • Існаваньне раньнефэўдальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэньня (зьвяза або канфэдэрацыі) — папярэдніка ВКЛ — нельга лічыць даведзеным, яно, з усяго відаць, міт.
  • Пачаткам ВКЛ стаў утвораны каля 1248 году зьвяз усходнеславянскага гораду Наваградку з балцкім нобілем Міндоўгам.
  • ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балцка-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваньнем усходнеславянскага элемэнту.

Аўтар працаў пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня XIV—XVIII стагодзьдзяў, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVI стагодзьдзяў, этнічныя працэсы на Беларусі ад Сярэднявечча да найноўшага часу[2].

Асноўныя працы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads