Мікалай Януш

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Я́нуш (нар. 9 верасьня 1984 году, Мікашэвічы, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе нападнікам за салігорскі «Партызан» і ў ім жа займае пасаду галоўнага трэнэра. У 2015—2016 гадах правёў 4 матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Найлепшы бамбардзір чэмпіянатаў Беларусі 2014 і 2015 гадоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[3].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...

Мікалай Януш першым зь беларускіх футбалістаў пачаў выкарыстоўваць беларускую мову ў публічных выступах, а таксама сацыяльных сетках. У ліпені 2016 году разам з беларускім камэнтатарам Уладзімерам Навіцкім у жывым этэры камэнтаваў гульню Лігі Эўропы «Шахцёра» супраць «Рунавіку». Гэта быў першы выпадак, калі дзейны футбаліст працаваў на матчы па-беларуску[4].

Remove ads

Клюбная кар’ера

Выхаванец мікашэвіцкага футболу, доўгі час гуляў за «Граніт», пасьля вылету мікашэвіцкага клюбу з найвышэйшай лігі перайшоў у берасьцейскае «Дынама». У новым клюбе Януш хутка стаў гульцом асноўнага складу і ў першым жа сэзоне забіў за берасьцескі клюб 10 галоў у чэмпіянаце. У першым туры чэмпіянату 2011 году атрымаў траўму, з-за якой прапусьціў амаль увесь сэзон[5]. Аднак гэта ня стала перашкодай жаданьню салігорскага «Шахцёру» набыць пэрспэктыўнага галеадора.

«Шахцёр»

У сьнежні 2011 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Спачаку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі цэнтральнага нападніка. У чэрвені 2012 году атрымаў траўму, вярнуўся ў верасьні 2012 году і неўзабаве зноўку стаў зьяўляцца ў стартавым складзе.

У сэзоне 2013 году пасьля зыходу з каманды Дзьмітрыя Камароўскага, стаў праводзіць больш часу на пазыцыі адзінага цэнтарфорварду. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[6]. Выдатна правёў сэзон 2014 году, калі з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі. Акрамя таго, 14 верасьня 2014 году за 5 хвілінаў аформіў хет-трык у браму менскага «Дынама», пасьля чаго атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[7], аднак на пляцоўцы гэтак і не зьявіўся. У сьнежні 2014 году чарговы раз падоўжыў кантракт з салігорцамі[8].

Новы сэзон пачаў гэтак жа выдатна, ужо ў двух першых турах Мікалай тройчы прымушаў супернікаў капітуляваць перад ім. 11 красавіка 2015 году ў Салігорску ў матчы супраць «Слуцку» Януш за тры хвіліны ў канцы матчу зрабіў дубль. 19 красавіка ў гасьцёх у мазырскай «Славіі», гуляючы ў меншасьці, Януш выраўняў лік на табло 1:1. Да таго ж 4 красавіка таго ж году ў матчы Кубка Беларусі Мікалай дзякуючы дублю дазволіў перайграць «Шахцёру» мікашэвіцкі «Граніт». У гэтым жа сэзоне 10 жніўня адзначыўся покерам у браму «Славіі» і 31 кастрычніка ўчыніў хет-трык у браму «Нафтану». У выніку зноў стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату з 15 галамі. У лістападзе 2015 году пастанавіў застацца ў Салігорску і на наступны сэзон[9].

У сэзоне 2016 году 12 разоў улучаў мячу ў брамы супернікаў у чэмпіянаце Беларусі, заняўшы трэцяе месца ў сьпісе бамбардзіраў пасьля прадстаўнікоў барысаўскага БАТЭ Міхаіла Гардзейчука і Віталя Радзівонава. Зь ліпеня па верасень 2016 году амаль не гуляў праз траўмы. У сьнежні падпісаў новае пагадненьне з салігорцамі[10]. У першай палове сэзону 2017 году, гуляючы ў якасьці нападніка, нярэдка выходзіў на замену, а пазьней пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі атакуючага паўабаронцы і замацаваўся ў стартавым складзе. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Януш чарговы раз падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам[11].

Позьняя кар’ера

У пачатку 2018 году стала вядома, што галоўны трэнэр «Шахцёра» Марэк Зуб не разьлічвае на Януша ў новым сэзоне, і той не паляцеў з камандай на збор у Турэччыну[12]. У лютым 2018 году на правах арэнды далучыўся да гарадзенскага «Нёмана»[13]. У складзе гарадзенцаў быў гульцом пачатковага складу ды выступаў у якасьці атакуючага паўабаронцы. У сьнежні 2018 году вярнуўся ў Салігорск[14]. Да сэзону 2019 году рыхтаваўся з «Шахцёрам» і ў выніку пачаў сэзон у ягоным складзе. Спачатку разглядаўся як гулец ратацыі і звычайна выходзіў на замену, аднак неўзабаве дзякуючы добрай выніковасьці з часам пачаў зьяўляцца і ў стартавым складзе. У выніку з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Шахцёра» ў чэмпіянаце. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў салігорскі клюб[15].

У студзені 2020 году падпісаў кантракт зь «Іслаччу»[16]. Быў асноўным гульцом каманды, а дзякуючы 9 галам у складзе рачнікоў стаў адным з найлепшым бамбардзіраў клюбу ў сэзоне. У студзені 2021 году пакінуў «Іслач»[17] і неўзабаве абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[18].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У верасьні 2014 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, але тады гэтак і не зьявіўся на полі. 30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць зборнай Габону.

Трэнэрская праца

У красавіку 2021 году стала вядома, што Мікалай Януш далучыўся да салігорскага «Партызана» з Другой лігі ў якасьці гульнявога трэнэра[19]. Пазьней было вызначана, што ён ня будзе выходзіць на поле, а засяродзіцца на трэнэрскай працы. Усё ж такі, у ліпені 2022 году быў заяўлены за «Партызан» у якасьці футбаліста, і 23 ліпеня выйшаў на замену ў канцы матчу супраць слуцкага «Спартака» (7:1).

Дасягненьні

Клюбныя

«Шахцёр»:

Індывідуальныя

  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015
  • Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2015
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015, 2016

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads