Альбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбут (Альбот), Яльбут (Эльбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Албот, Елбот або Албут (Albot, Elbot, Albóðr[1], Allbutt[2], Albutt[3], Albut[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Станчику Олбутовичу (люты 1510 году)[8]; homines nostros districtus Merecensis… Stanczyk Olbatowicza (16 жніўня 1511 году)[9]; Albutowiczowa (1671—1681 гады)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Нарвід Яльбутавіч — падданы ўпіцкага зямяніна Юрыя Янавіча Ваўмянскага, які ўпамінаецца ў 1587 годзе[11]
- Міхайла Яльбут (Эльзбут) — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1587 годзе[12]
На 1900—1909 гады існавала ўрочышча Альбута каля Новага Сьвержаню[13][14].
На гістарычнай Меншчыне існавала лесьнічоўка Альбуць.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads