Арцём Канцавы

беларускі футбаліст і трэнэр, народжаны ў 1983 годзе From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арцём Канцавы (нар. 20 траўня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[5].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец гомельскага футболу. У маладым веку апынуўся ў барысаўскім БАТЭ. Пазьней гуляў у Расеі, але ў 2005 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы адным з асноўных гульцоў менскага МТЗ-РІПА. У 2009 годзе перайшоў у «Спартак» з Нальчыку. Сэзон 2010 году правёў у арэндзе ў БАТЭ, пасьля чаго быў выкуплены барысаўскім клюбам. У БАТЭ спачатку трывала гуляў у асноўным складзе на пазыцыі цэнтральнага нападніка або правага паўабаронцы. У 2013 годзе пачаў зьяўляцца на полі толькі эпізадычна, што ў многім было павязана са зьменай тактычнай схемы барысаўчанаў, якія пачалі гуляць бязь вылучаных флянгавых паўабаронцаў, а на гастрыні атакі Канцавы ня здолеў скласьці канкурэнцыю Віталю Радзівонаву.

У выніку па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў БАТЭ ў статусе свабоднага агента і ў студзені 2014 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У жодзінскім клюбе стаў гульцом асноўнага складу, дзе спачатку гуляў у цэнтры атакі, але потым пачаў выступаць на пазыцыі правага ўскрайняга нападніка. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[7]. У пачатку сэзону 2015 году не гуляў праз траўму, а пазьней вярнуўся і трывала зьяўляўся на полі, але карыснымі дзеяньнямі (галамі або галявымі перадачамі) не адзначаўся. У ліпені 2015 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[8].

Неўзабаве пасьля разьвітаньня з жодзінскім клюбам апынуўся ў стане гарадзенскага «Нёмана», зь якім 24 ліпеня падпісаў кантракт[9]. У складзе «Нёмана» быў асноўным цэнтральным нападнікам. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з гарадзенскім клюбам[10]. У сэзоне 2016 году заставаўся трывалым гульцом асноўнага складу, толькі канец сэзону прапусьціў праз траўму. У лютым 2017 году падпісаў новае пагадненьне зь «Нёманам»[11]. У сэзоне 2017 году пачаў радзей зьяўляцца на полі, часьцей толькі выходзячы на замену. У канцы сэзону пачаў выкарыстоўвацца ў якасьці правага абаронцы. У лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[12], а ў студзені 2019 году падоўжыў кантракт яшчэ на адзін год[13]. У сэзонах 2018—2019 гадоў зрэдку зьяўляўся на полі і шмат прапускаў праз траўмы. У сьнежні 2019 году пакінуў «Нёман»[14].

Міжнародная

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. З 2006 па 2008 гады выступаў за нацыянальную зборную.

Remove ads

Трэнэрская праца

У пачатку 2020 году трэнаваўся зь менскім НФК, аднак у лютым пастанавіў сабе завяршыць кар’еры[15]. У сакавіку 2020 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб дублю барысаўскага БАТЭ[16], дзе працаваў цягам двух гадоў. У студзені 2022 году перайшоў на працу зь юнацкай камандай клюбу[17]. У студзені 2023 году зноў стаў трэнэрам у дублі БАТЭ[18]. У студзені 2024 году быў прызначаны памочнікам Ігара Крывушэнкі ў асноўнай камандзе барысаўчанаў[19].

У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[20].

Remove ads

Узнагароды

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads