Асошнікі
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асо́шнікі[3] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Шчыбы. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 292 чалавекі. Знаходзяцца за 60 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 27 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач), на аўтамабільнай дарозе Н521 Ружаны — Лыскаў — Дабучын[4].
Remove ads
Назва
Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад слова «асочнік», бо паселішча было населенае адмысловай вартай для аховы Белавескай пушчы[5].
Гісторыя
У XIX стагодзьдзі Асошнікі ўваходзілі ў склад Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, 775 дзесяцін[6].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асошнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Асошнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[8].
У 1939 годзе Асошнікі ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).
На 2003 год у Асошніках было 162 двары, на 2005 год — 158 двароў, на 2012 год — 129 двароў
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
- Мэмарыяльная калёна (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI стагодзьдзе)
Асобы
- Пётар Суцько — беларускі журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі[10]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads