Асьціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асьціла, Астыла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Асьціла, пазьней Астэль або Остэль (Aostilo, Astel[1], Ostell[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьцейка, Яштальд, Астрат; германскія імёны Oustecha, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[4][5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jurkowa Osciłowicz (2 траўня 1558 году)[6]; Osczilo a Sienko Mieliechowici (1558 год)[7]; Настазыя Остыловая[8], Ościłowicz[9] (1565 год); Krystyna Aściłowicz (1799 год)[10]; Ościłowicz Antonius, par. eccl. Miory (1922 год)[11]; Ościłowicz Antonius, par. in Idołta (1938 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Настасься Астылавая — кобрынская баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
Асьцілы (Ościło) — прыгонныя зь вёсак Прудзянаў, Закрычча і Буракоў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[13].
Асьцілы (Ościłło) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[14].
У 1451 годзе ўпамінаўся маёнтак Асьцілавічы[15].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads