Яст

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яст (Яшт), Асьць — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Аст, Асьці або Оста (Ast[1], Ásti[2], Osta) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -аст- (-ост-) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[4][5]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Асьцейка (Асьцека), Асьціла, Яштальд (Яштоўт), Астар, Астрат. Адзначаліся германскія імёны Oustecha, Aostilo (Ostell), Astald (Ostald), Austerius (Oster), Austrad (Ostrat).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Astar (Aster), Astreta (< Austrat)[5].

У Прусіі бытавалі імёны: Asteyko[a] (1339 год)[7], Austin[b][9], Astune[9], Jostaute[c] (1354 год)[11], Austegaw[9], Austigawdis / Austigaude[d] (1339 і каля 1395 году)[9], Astyot / Astyoth[e] (1283, 1305, 1327, 1354, 1395, 1401, 1404 і 1408 гады)[7]. У 1562 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Zacharias Ast, Borussus, у 1650 годзе — Georgius Ast, Hohensteinensis Borussus[13].

Варыянты імя ў гістарычнах крыніцах: Mikołay Ościewicz (1561 год)[14]; Judyta Jasztówna (1726 год)[15]; Parafia dziśnieńska… Osciewicze (1784 год)[16][g].

Remove ads

Носьбіты

Ястовічы (Jastowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[26].

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Oustecha[6]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Austin[8]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Astald[10]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Астгаўд (Ostgaus, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у gaus)[12]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Austadins (Austhad)[8]
  6. Паводле назвы мясцовасьці Ostinisperg
  7. Таксама:
    • Осьцін (адзначалася старажытнае германскае імя Austin, Ostin[f][8]): у 1585 годзе ўпамінаўся маёнтак Осьціны ў Жамойцкім старостве[17];
    • Астут (адзначалася гоцкае імя Astat[18]): Астутавічы (Astutowicz) і Аўстутавічы (Austutowiczy) гербу Касьцеша — літоўскія шляхецкія роды[19];
    • Астан (адзначалася старажытнае германскае імя Austana[8]): земли пустовские у Лидском повете на имя Остановщину (26 чэрвеня 1516 году)[20], Балтромеи а Нарбут Остановичы зъ сынми двема — Валентиномъ Балтромеевичомъ а Матеюмъ Нарбутовичомъ (20 чэрвеня 1594 году)[21], у 1597 годзе ўпамінаўся расенскі зямянін Фёдар Багданавіч Астановіч[22], Ostaniewicze (1744 год)[23], Ostaniewicz Stephanus, par. in Prozoroki et vicedecanus Głębocensis (1938 год)[24];
    • Гаствіла: Гаствілы-Карпіловічы — літоўскі шляхецкі род[25]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads