Гасьціла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гасьціла (Касьціла), Гастыла (Гастэль, Гестул) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гасьціла або Кесьціла, пазьней Гастэль, Гестэль або Кастэль (Gastila[1], Kestilo, Gastel[2], Gestel[3], Kastel[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гестар, Каштарт, Гаштольд; германскія імёны Gaster, Kastert, Gastald) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік'[6]. Таксама імя Гасьціла (Gostilo) можа мець славянскае паходжаньне[1].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kestel[7].

У Латвіі адзначалася імя Gastile (1292 год)[8].

У Памор’і бытавала прозьвішча Gastell[9].

У Польшчы ў 1754 годзе адзначалася прозьвішча Gastel[10].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Gastell[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Гостил (сярэдзіна 1150-х — сярэдзіна 1190-х гадоў)[12]; от Гостила (1180 — да пачатку 1210-х гадоў)[13]; den Litauern… Gestule (21 студзеня 1315 году)[14]; у Гостили (1340 — пачатак 1380-х гадоў)[15]; Гостилу пять чоловеков у Кернове[16], чоловекъ Гостилович[17] (1440—1492 гады); рижене выбърали от своихъ ратъмоновъ три, а от купъцовъ три, на имя панъ Конъдротъ Гостилович, панъ Радивонъ Ламорь, буръмистры (22 ліпеня 1478 году)[18]; Щитъныи слуги Дубровенъского пути… братоничовъ его 2 Гостиловыхъ сынов — Сидор, Олексеи (каля 1492 году)[19]; homines… Kosciłowiczy (2 траўня 1493 году)[20]; въ Василишском повете людей… а Гостила Онтоновича (15 лютага 1503 году)[21]; людеи наших тяглых, конюхов въ Городенском повете… а Гостила Ивашкевича (10 чэрвеня 1511 году)[22]; конюхов наших остринских… а Евлаша Гостиловича (11 красавіка 1514 году)[23]; люди… на имя Гостила Ходкевича (3 кастрычніка 1517 году)[24]; Якубъ Гостилович[25], Гостило[26] (1528 год); з Городна… Яцка Гостиловича (1535 год)[27]; Choma Hosczylowycz… Mysko Hosczylowycz (1552—1555 гады)[28]; Hosczilo a Stasz Rodziewici… Hosczilo Oliechnowicz… Hoszczilo Lienczowicz… Hosczilo a Chwiedor Sienkowiczy… Marczin Chaliew. synem Hosczilem… Hosczilo, Arcziuch, Warziwon, Iwan, Kuniec Maliukowiczi… Hossczilo, Bolthruk, Mikoss a Hryssko Janowiczy… Andrzey a Hosczilo Stanislawowicy… Iwan a Hosczilo Chwiedzkiewiczy… Michaylo, Hacuta, Osczilo a Sienko Mieliechowici… Miszko Hoszczilowic… Hosczilo Bigieniewic… Hosczilo Buigieliew. (1558 год)[29]; Stanko Hosciłowicz (2 траўня 1558 году)[30]; Hoscilo Mięsnik (1561 год)[31]; Максимъ Гостиловичъ… село Кгершановичи… Гуцъ Гостиловичъ… село Гвозница… Степанъ Гостиловичъ… село Рокитная… Кондратъ Гостиловичъ (1566 год)[32]; Гостило Чешейко… Ленецъ Гостиловичъ (24 красавіка 1580 году)[33]; dom Kastella (1596 год)[34]; от мене Юр’я Шымковича Гостила (30 красавіка 1600 году)[35]; у пана Яна Гостиловича (22 студзеня 1635 году)[36]; Gostyłany (1744 год)[37]; R. P. Franciscus Hosciłowicz, filius Giełvanensis (29 кастрычніка 1796 году)[38].

Remove ads

Носьбіты

Гастэлі (Gastel) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[41].

Гасьцяловічы (Gościełowicz) гербу Галаўня — літоўскі шляхецкі род[42] з Слонімскага павету[43].

Гастэлы або Гасьцелы (Gastełło, Haściełło) гербу Нячуя — літоўскі шляхецкі род[44].

Гасьцілевічы (Gaścilewicz) гербу Трубы — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[45].

Кестуль (Kiestul) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[46].

На 1904 год існавала вёска Гасьцілава ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губэрні[47].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Гасьцілы, на гістарычнай АшмяншчынеГасьцілава, на гістарычнай ЛідчынеГасьцілаўцы. Назву Гасьцілавічы маюць вёскі на гістарычных Меншчыне і Наваградчыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads