Астрат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астра́т, Аўстрат — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Аўстрад, Астрат, Острад або Острат (Austrad, Ástrād[1], Astrath[2][3], Astrad[4], Ostrad, Ostrat[5], Ostradt) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьцейка, Асьціла, Яштальд; германскія імёны Oustecha, Aostilo, Astald) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[7][8], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) — ад гоцкага *rêþs[9], германскага rad- 'рада'[10].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Astreta (< Austrat)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людми… а Остратовичы: Ивашъкомъ и з братомъ его Анъдреемъ (27 красавіка — 25 траўня 1533 году)[11]; Julianna Austrat (1820 год)[12].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads