Яштальд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яштальд, Яштоўт (Яшталт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Асталд або Осталд, пазьней Астоўт (Astald, Astaldus[1], Austaldus[2], Ostald, Astout[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьцейка, Асьціла, Астрат; германскія імёны Oustecha, Aostilo, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[5][6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].
Імя Асталд (Astold[8]) гістарычна бытавала ў Польшчы: Nicholaus filius Astoldi (1222 год)[9][10].
У Прусіі адзначалася імя Jostaute (1354 год)[11]. У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Jestaut[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а при томъ были… а Петръ Яновичъ Ештовътовича (28 лютага 1520 году)[13]; Michał Jasztołtowicz Brzozowski… Andrzey Jasztołtowicz Brzozowski (1648 год паводле выданьня 1737 году)[14]; pana Jasztolda… panu Jasztoltowi… pan Jasztold (18 сакавіка 1749 году)[15]; Kazimierz Jasztowt (6 лютага 1786 году)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Мікалай Яштаўтовіч Бржазоўскі — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1618 годзе[17]
Гаворкі-Яштальды (Howorko-Jasztołd) гербу Равіч[18] — літоўскі шляхецкі род[19].
Яштаўты (Jasztowt) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[20].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads