Асьцейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Асьцейка (Асьцека, Астыка, Осьцік, Асьцік), Ясьцейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Асьцека або Остыка (Oustecha, Ostike[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьціла, Яштальд, Астрат; германскія імёны Aostilo, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[3][4].

У Прусіі бытавала імя Asteyko (1339 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Остеику земля пустая[6], шесть чоловековъ… Остеико[7] (1440—1492 гады); homines… Jastheyko (6 сакавіка 1498 году)[8]; шуринъ мой Петрашь Остейковичь (18 траўня 1514 году)[9]; Андреи Остеиковичъ[10], Ровбъ Остеиковичъ… Словута Остеиковичъ[11] (1528 год); люди нашы у повете Троцкомъ… Стирманта Остейковича, Нера Остейковича (сьнежань 1534 году)[12]; земяне господаръские повету Упитъского, Янъ, Павелъ, Миколай, Крыштофъ Юрьевичове Люткевичове Остековичи… на Адама Кгабрыяловича Станевича Остековича, а на Григорья Войткевича Станевича Остековича (8 кастрычніка 1586 году)[13]; Jerzy Ostyka (1667 год)[14]; Krzysztof Ascik (1765 год)[15]; Petronella Astykiewicz (1814 год)[16]; Jakub Aścik (1841 год)[17].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Ашмяншчыне існаваў засьценак Асьцікішкі[19].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads