Бабінец (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бабі́нец[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету. Знаходзіцца за 37 км на паўночны захад ад Пружанаў, 49 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 5 жыхароў, 4 двары.

Хуткія факты
Remove ads

Назоў

Паводле паданьня, на месцы вёскі жыў аднаасобнік. Калі занямог, паклікаў сваіх трох сыноў і запавядаў падзяліць зямлю між імі пароўну. Калі ягоная жонка спыталася: «А мне што?» — гаспадар адказаў: «А бабе ніц». Гэтак і зьявіўся назоў Бабінец[4].

Паводле іншае вэрсіі, назва паходзіць ад павітухі, якая «бабіла» — прымала роды[5][6].

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Белавеска-Аляксандраўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[7]. На пачатку XX стагодзьдзя 75 жыхароў.

За польскім часам — асада ў гміне Крыжы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва[8].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Роўбіцкага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 року сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Сухопальскага сельсавету[9].

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 75 жыхароў; 1970 год — 32 жыхары (перапіс); 1999 год — 7 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 7 жыхароў, 5 двароў; 2005 год — 7 жыхароў, 5 двароў[10]; 2010 год — 4 жыхары; 2012 год — 5 жыхароў, 4 двары[1]

Турыстычная інфармацыя

У вёсцы жыла ўнікальная калёнія буслоў: 22 бусьліныя сям’і пры чатырох жылых хатах. На трох таполях разьмяшчаліся адпаведна 10, 8 і 6 бусьлянак[11]. У 2002 року адну з таполяў паваліў ураган, у выніку чаго больш за два дзясяткі бусьлянятаў загінулі[12]. Дзякуючы актывістам «Аховы птушак Беларусі» наступнай вясной былі збудаваныя 12 плятформаў для гнездаваньня[13], аднак такая вялікая колькасьць буслоў тут болей ня селіцца.

Remove ads

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н532 РоўбіцкПрыкалесьПапялёва[14].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads