Бабічы (Міхалішкаўскі сельсавет)

вёска ў Міхалішкаўскім сельсавеце Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бабічы́[2]вёска ў Беларусі, каля ракі Сарачанкі. Уваходзяць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 333 км ад Гародні, за 36 км ад чыгуначная станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XIX стагодзьдзі вёска ў складзе маёнтка Сьвіранаў, уласнасьць скарбу. У Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Была часткай Аляксандраўскай воласьці, належала да Жэлядзкай сельскай грамады. У 1905 годзе вёска з 126 дзесяцінамі зямлі. У 1909 годзе 6 двароў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе вёска апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 году ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе вёска ў Варнянскай гміне Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводзтва, 18 двароў.

У лістападзе 1939 году далучаная да БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Жукойненскага сельсавету Сьвіранскага раёну Вялейскай вобласьці. У нямецка-савецкую вайну ад канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году пад уладай Трэцяга Райху. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці. У 1950 годзе савецкія ўлады стварылі калгас імя Пушкіна. Ад 31 жніўня 1959 году ў складзе Астравецкага раёну. Ад 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці. У 1990 годзе ў складзе калгасу імя Кірава з цэнтрам у вёсцы Міхалішках. У 2004 годзе 7 дамоў, належала да СВК «Міхалішкі»[3]. На 2014 год 4 двары.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1872 год — 23 рэвізскіх душ
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 60 чал.; 1909 год — 109 чал.; 1938 год — 89 чал.; 1959 год — 30 чал.; 1970 год — 36 чал.; 1999 год — 11 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8 чал.; 2010 год — 5 чал.; 2014 год — 5 чал.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads