Бадзені

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бадзе́ні[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1770 годзе вёска Мядзельскага стараства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, 12 сем’яў. У 1868 годзе ў Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 10 двароў, 96 жыхароў. У 1904 годзе налічвала 172 жыхароў, у 1908 годзе — 205 жыхароў.

У 1921 годзе вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 38 двароў, 202 жыхароў.

З 12.10.1940 году у Дзягільскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 21.05.1951 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці. У 1940 годзе 38 двароў, 189 жыхароў.

У 1948 годзе створаны калгас імя Молатава. З 19.04.1954 г. вёска ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтар — вёска Зані).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — 38 двароў, 202 жыхароў[3]
  • 1960 год — 158 жыхароў
  • 1997 год — 22 двары, 39 жыхароў
  • 2009 год — 19 чалавек[4]

Асобы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads