Бакуны (Велікасельскі сельсавет)

вёска ў Велікасельскім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бакуны (Велікасельскі сельсавет)
Remove ads

Бакуны́[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавету. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Пружанаў, 32 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 273 жыхары, 109 двароў.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Бакун» — размоўнага варыянту імя Абакум — па імі папа Абакума, галоўнага прыхільніка стараверства. У Бакунах пражывалі ягоныя пасьлядоўнікі[4].

Мінуўшчына

За расейскім часам — вёска і маёнтак Клачкоўскіх у Велікасельскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. Паводле перапісу 1897 року 401 жыхар, 57 двароў, хлебазапасная крама, кузьня. На пачатку XX стагодзьдзя — 495 жыхароў.

За польскім часам — сьпярша ў гміне Котра[6], а з 1 красавіка 1932 у гміне Сухопаль Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 — 218 жыхароў, 37 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 па 16 красавіка 1973 — цэнтар сельсавету.

Remove ads

Інфраструктура

Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі.

Сельгасмайстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтпункт.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 401 жыхар, 57 двароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 495 жыхароў; 1921 год — 218 жыхароў, 37 двароў; 1959 год — 527 жыхароў (перапіс); 1970 год — 439 жыхароў; 1999 год — 384 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 310 жыхароў, 127 двароў[8]; 2010 год — 261 жыхар; 2012 год — 273 жыхары, 109 двароў[1]

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Н538 ЛіхасельцыРадзецк, Н552 Клятное — Бакуны, Н555 Мурава — Бакуны[9].

Турыстычная інфармацыя

  • Братэрская магіла 77 воінаў і партызанаў (1941—1944), мэмарыяльны комплекс (1968)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads