Балота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бало́та — залішне ўвільготнены кавалак зямлі, які парос спэцыфічнай балотнай расьліннасьцю[1].

Утвараецца праз забалочваньне глебы і зарастаньне вадаёмаў. У балоце звычайна адбываецца назапашваньне расьлінных рэшткаў, якія часткова падгнілі, і ўтварэньне торфу.
Распаўсюджанасьць
Балоты найбольш сканцэнтраваныя ў лясной зоне Паўночнай часткі паўшар’я Зямлі. У межах Эўразіі пашыраныя на поўдні Эўропы, на Палесьсі, у Заходняй Сыбіры і на Камчатцы[1]. На тэрыторыі Беларусі найбольшыя балоты разьмешчаныя ў Берасьцейскай вобласьці: Выганашчанскае балота, Паддубічы, Вялікі лес, Аброўскае балота і Хольча. Паводле асаблівасьцяў разьвіцьця й торфаўтварэньня ў Беларусі вылучаюць 5 тарфяных краёў.[1]

Remove ads
Тыпы
- У залежнасьці ад мінэральнага жыўленьня: вярховыя (Полацкая нізіна, Друць-Бярэзінскае міжрэчча) — у месцах, дзе пераважае беднае атмасфэрнае жыўленьне; пераходныя; нізінныя (Гарадзенская й большая частка Берасьцейскай вобласьцяў) — разьвіваюцца ў месцах зь перавагай глебавага жыўленьня.
- Паводле тыпу расьліннасьці: лясныя, хмырэзьнікавыя, травяныя і мохавыя.
- Паводле мікрарэльефу: далінныя, поймавыя (поплаўныя), сьхілавыя і водападзельныя.
Remove ads
Жывёлы, птушкі й расьліны

У расьліннасьці залежна ад тыпу балотаў пашыраны эў-, мэза-, і алігатрофныя расьліны. У жывёльнім сьвеце пераважаюць балотныя птушкі, месцамі трапляюцца ахоўныя (белыя курапаткі, шэрыя журавы).
У паданьнях
Касмаганічная сымболіка балота зьвязана і зь яго рэальнымі ўласьцівасьцямі — гэта беспарадкавая сумесь зямлі й вады, першасных элемэнтаў, зь якіх утвараўся будучы Космас. Таму балоты — улюбёныя месцы бытаваньня розных нячысьцікаў, якія пераймаюць функцыі антаганістаў бога ў акце стварэньня[2].
Балотны працэс
Балотны працэс — глебаўтваральны працэс, што працякае ва ўмовах залішняга глебавага ўвільгатнеьння, выкліканага альбо неглыбокім заляганьнем грунтавых водаў, альбо затрыманьнем атмасфэрных ападкаў водатрывалымі пародамі (гліна, суглінкі). Адметнасьцямі балотнага працэсу зьяўляюцца торфаўтварэнне і заглеяньне.
У Беларусі паўсюдна пераважаюць тарфянішчы нізіннага тыпу, якія ўтвораныя ва ўмовах залішняга ўвільгатненьня земляў грунтавымі водамі, багатымі мінэральнымі элемэнтамі жыўленьня. Вялікая частка нізінных тарфянішчаў сканцэнтраваная ў Палесьсі.
Тарфянішчы верхавога тыпу звычайна прымеркаваныя да водападзелаў ды спадзістых схілаў і ўтворацца пры забалочваньні земляў беднымі грунтавымі водамі або атмасфэрнымі ападкамі. У паніжэньнях балотны працэс генэтычна зьвязаны зь дзярновым і падзолістым працэсамі, што ў выніку вядзе да ўтварэньня дзярнова-падзолістых забалочаных глебаў.
Remove ads
Гаспадарчае значэньне
Нявысушаныя нізінныя балоты выкарыстоўваюцца ў якасьці прыродных сенажацяў. Асушаныя балоты выкарыстоўваюцца пад травы, гародніну, збожжавыя, тэхнічныя й сіласныя расьліны, для здабычы торфу. На Беларусі тарфяныя балоты займаюць 2,5 мільёну гектараў з запасам торфу-сырцу 31,3 мільярду кубічных мэтраў[1].
У розных краінах
![]() | Гэты разьдзел патрабуе пашырэньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
Беларусь
На 2021 год беларускія балоты ўтрымлівалі 7 млрд кубамэтраў прэснай вады, чым спрыялі ўстойліваму водазабесьпячэньню рэк і азёр Беларусі. Расьлінны сьвет балотаў штогод спажываў каля 900 000 тонаў вуглякіслага газу, які такім чынам выводзілі з атмасфэры. Таксама на балотах зьбіралі звыш 10 000 тонаў журавінаў за год. Балотныя тарфянікі ўтрымлівалі каля 500 млн тонаў вугляроду, бо торф на 50 % складаецца зь яго. У Беларусі дзейнічаў Закон «Аб ахове і выкарыстаньні тарфянікаў», бо асушаныя балоты замест паглынаньня распыляюць вуглярод. На балотах пражывала звыш 40 % відаў птушак Беларусі, 35 % відаў вусякоў і звыш 15 % відаў дзікарослых расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі[3].
На вялікіх балотных прасторах утвораныя прыродаахоўныя тэрыторыі Беларусі:
- водныя заказьнікі Беларусі: Выганашчанскае балота, Ельня, Заазер’е і Дзікае балота;
- Батанічныя заказьнікі лекавых расьлінаў: Стубла, Кішкава ў Дарагічынскім раёне, Урочышча Востраў у Гарадзенскім раёне, у складзе Міхалінска-Бярозаўскага заказьніка, у складзе Радастаўскага заказьніка і ў складзе Гожаўскага заказьніка;
- заказьнікі-журавіньнікі: Борскі, Букчанскі і Юхавіцкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads