Букчанскі заказьнік
рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 1979 годзе ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Букча́нскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым захадзе Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Месьціцца на Тапілаўскім балоце на поўдзень ад Букчы і балота Машчон (Букчанскі сельсавет), на ўсход ад Радзілавічаў і балота Нівенскі Мох у Радзілавіцкім сельсавеце, на захад ад Прыбалавічаў і Вялікага балота ў складзе Мілашавіцкага сельсавету. Улучае прыродныя мясьціны росту журавінаў. Мае згладжаную градава-балоцістую паверхню, бязьлесую ўсярэдзіне. На ўскраінах расьлі хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя лясы балотнага віду, а таксама зрэдку асінавыя і дубовыя лясы. На дзялянках зь мінэральнымі глебамі сустракаюцца чарнічныя віду лесу, а месцамі брусьнічныя, верасовыя і лішайнікавыя віды. Заказьнік вызначаецца багацьцем журавінаў, трохлістага бабку і белага чаротніку. Таксама растуць чарнаплодныя журавіны, якія маюць таежна-барэальнае паходжаньне [1].
У 2019 годзе сябры грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» знайшлі ў заказьніку новае месца пражываньня вяртлявай чаротаўкі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads