Балтагузы
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балтагу́зы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1868 годзе вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 26 двароў, 200 жыхароў. У 1904 годзе налічвала 311 жыхароў, у 1908 г. - 330 жыхароў.
У сакавіку 1916 напярэдадні Нарачанскай апэрацыі паміж вёскамі Балтагузы і Сідаравічы разьмяшчалася нямецкая 9-я кавалерыйская дывізія.
З 12.10.1940 годзе у Сырмескім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці.
У 1950 г. створаны калгас імя Пушкіна. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтар - вёска Буйкі).
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Сырмескага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1960 год — 171 жыхар
- 1997 год — 22 двары, 37 жыхароў
- 2009 год — 10 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads