Бандары (зьніклае паселішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бандары — даўні хутар; месьціўся каля сучаснай вёскі Кавалі, што ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскім раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Перастаў існаваць да сярэдзіны XIX ст.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

28 чэрвеня 1687 году futor Bednarze названы ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым, ад лістападу 1686 да самых «świątek zielonych» у 1687 годзе, пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. Тады ў 3 дварах (каля 18 жыхароў) разьмясьціліся трое казакоў і двое коней. Хутарцоў прымусілі справіць 1 воз з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі[a] дзёгцю; зь іх выбралі здору, гарэлкі, рыбы на 28 злотых, легуміны[b] 9 вёдраў, аўса 24 вядры, 3 пары хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, 3 злотых за порах, солі 150 гусак; пану палкоўніку аддалі 2 валоў на 26 зл., 2 вепрукоў, 13 падсьвінкаў, 27 кур[1].
Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, wieś Bondary — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[2]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[3].

У 1754 годзе з 8 двароў (×6 — прыкладна 48 жыхароў) вёскі Бандары Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 1 злоты і 6 грошаў, «na milicję»[c] — 4 злотых, 24 грошы[4]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бандары апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што хутары Бандары, Пажаркі, Унегаўка, Рыжкаў, вёскі Вялікі Лес, Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[6]. Тады хутар Бандары складалі 6 двароў, у якіх жылі 14 падданых мужчынскага і 12 жаночага полу [7].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads