Рыжкаў (Гомельская вобласьць)

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ры́жкаў[2]вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Рыжкаў уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
Thumb
Урывак з тэксту «darowizny Brahinia» пані Крыстыны з князёў Вішнявецкіх Даніловічавай 1641 г.

Найраней паселішча згаданае ў тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году[a], калі з 4 дымоў і з 3 агароднікаў застаўных ад нябожчыка князя Адама Вішнявецкага сяла Рыжкаў і асаджанай на тых жа грунтах Слабодкі, прыналежных пану Мікалаю Бялабжэскаму, мусіла выплачвацца адпаведна па 3 злотых і па паўтары грошы[4]. 20 ліпеня 1641 году ў кнігах Кіеўскага гродзкага суда актыкавана «darowizna Brahinia», якой пані Крыстына, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Ярэмію Вішнявецкаму сваю палову замка і места Брагін зь сёламі, сярод якіх быў і Рыжкаў[5].

Расейская імпэрыя

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рыжкаў — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Рыжкаў, аднак, у складзе Мікуліцкай воласьці апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Мікуліцкага сельсавету ў Буркоўскі сельсавет[8].

Remove ads

Заўвагі

  1. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads