Пажаркі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пажа́ркі[1] — былая вёска ў Вуглоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.
Thumb
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што вёска Пажаркі належала да паловы Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[2]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[3].

Thumb
Хутар Пажаркі ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.

На 1754 год з 4 двароў (×6 — прыблізна 24 жыхары) хутара Пажаркі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 18 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 2 злотых і 12 грошаў[4]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.

Хутар Пажаркі згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Расейская імпэрыя

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пажаркі — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што хутары Пажаркі, Бандары, Унегаўка, Рыжкаў, вёскі Вялікі Лес, Шкураты і інш., якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, «по праву заставному» былі ў валоданьні рэчыцкага лоўчага пана Андрэя Солтана[6].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пажаркі, аднак, у складзе Брагінскай воласьці апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні (акрузе альбо старостве) з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 4 двары, 6 жыхароў.
  • На 2021 год жыхароў няма[8]

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads