Баяры (Пружанскі раён)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Баяры (Пружанскі раён)
Remove ads

Бая́ры[3]вёска ў Беларусі, каля ракі Шчыбы. Уваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 30 чалавек. Знаходзяцца за 56 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія БаранавічыСьвіслач), каля аўтамабільнай дарогі Н521 РужаныЛыскаўДабучын[4].

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад былых насельнікаў — баяраў-землеўладальнікаў, вядомых з XIV да XIX стагодзьдзяў[5].

Гісторыя

У XIX стагодзьдзі Апялянавічы ўваходзілі ў склад Баярскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, зь вёскай Янаўшчына 939 дзесяцін[6].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баяры абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Баяры апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[8].

У 1939 годзе Баяры ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 году ў Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 году — Гарадзенскай вобласьці).

На 2003 год у Баярах было 32 двары, на 2005 год — 32 двары, на 2012 год —21 двор.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 94 чал. (перапіс); 1970 год — 178 чал.; 1999 год — 66 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 56 чал.; 2005 год — 51 чал.[9]; 2010 год — 31 чал.; 2012 год — 30 чал.[1]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads