Беражаны (Віцебская вобласьць)

былая вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беража́ны[2] — колішнія сяло й вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Маласавінскага сельсавету за 1 км на ўсход ад вёскі Холаўе на правым беразе каля вусьця левага прытоку Дняпра ручая Ляліхаў і на заходняй ускраіне лесу Беражаны.

Хуткія факты
Remove ads

Вялікае Княства Літоўскае

Беражаны ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя — уласнасьць Сапегаў ў межах Дубровенскага графства, маёнтак Дуброўна.[1]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Беражаны ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1772 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796).[3] У 1783 годзе сяло й вёска Беражаны — уладаньне Кахоўскіх[4]. Сяло, вёска і ручай адлюстраваны на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца 18 ст.


  • ДУБРОВЕНСКАЯ (БЕРАЖАНСКАЯ) ГАДЗІНЬНІКАВАЯ МАНУФАКТУРА.

Дзейнічала ў 1784-94 гадах у сяле Беражаны былога Дубровенскага графства Аршанскага павету. Заснавана ўласьнікам маёнтку Дуброўна Рыгорам Пацёмкіным, якому імпэратрыца Кацярына II ў 1773 годзе падаравала мястэчка Дуброўну з навакольлямі. У 1783 Пацёмкін даў народжанаму ў Швэцыі трымальніку патэнта Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук — «дызайн новых кішэнных гадзіньнікаў», які 10 год працаваў у гадзіньнікавай майстэрні Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў, Пятру Нордстэну (па-швэдзку: Peter Nordsteen) дзялянкі зямлі, ральлі, сенажаці ў сяле Беражаны й 5-працэнтную пазыку ў 12 тыс. руб. на 10 год дзеля пабудовы гадзіньнікавай мануфактуры і навучэньне 39 мясцовых хлопчыкаў гадзіньнікаваму майстэрству, якіх ён мусіць утрымліваць за свой кошт. Пасьля гэтага тэрміна выплаты вучням павінны быць як вольным працоўным. 3а выключэньнем шасьцёх, 33 хлопчыкі сталі выдатнымі майстрамі, рабілі 10 гадзіньнікаў у месяц, якія па якасьці не саступалі заходнеэўрапейскім. Да 1789 году было зроблена гадзіньнікаў і іншых рэчаў на 9729 руб. 64 кап. і з улікам дадатковай пазыкі 2084 руб. 8 кап. засталося 4357 руб. 44 кап.

Пасьля сьмерці Пацёмкіна Кацярына ІІ выкупіла ў нашчадкаў у казну суконную, пазумэнтную і гадзіньнікавую мануфактуры й у 1794 годзе загадала перавезьці йх у Кацярынаслаў разам з майстрам Нордстэйнам, 33 вучнямі й іх сямей 57 мужчын і 35 жанчын, але потым гадзіньнікавая мануфактура апынулася ў вёсцы Купава пад Масквой.[5][6]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads