Берасьцяны Завод
пасёлак у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Берасьцяны́ Заво́д[1] (з 1969 году — Чапа́еўскі[1][a]) — пасёлак у Беларусі, каля ракі Убарці. Уваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Буйнавічаў, за 25 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў пачатку XX стагодзьдзя як хутары Берасьцяны Завод і Лазьнішча Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Берасьцяны Завод абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР.
За часамі Другой сусьветнай вайны ў ліпені 1943 году нацысты спалілі ўвесь пасёлак і загубілі 12 жыхароў.
У 1969 годзе савецкія ўлады перайменавалі Берасьцяны Завод ў Чапаеўскі.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1917 год — 16 двароў, 88 жыхароў; 1940 год — 45 двароў, 104 жыхары; 1998 год — 37 двароў, 93 жыхары; 1999 год — 85 жыхароў; 2000 год — 34 двары, 84 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 22 жыхары
Інфраструктура
У Берасьцяным Заводзе працуюць малочна-таварная фэрма, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта, крама. Дзее камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Першамайск».
Заўвагі
- Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads