Лагішын
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лагі́шын[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Ясельды і Вісьліцы. Уваходзіць у склад Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Лагішынскага сельсавету. Насельніцтва на 2018 год — 1932 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 28 км ад места і чыгуначнай станцыі Пінску, за 203 км ад Берасьця; на аўтамабільнай дарозе Р6 (Пінск — Івацэвічы).
Лагішын — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), вядомае цудоўным абразам Маці Божай каралевы Палесься.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Лагішын датуецца 1495 годам[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVII ст. мястэчка стала цэнтрам нагродавага староства ў валоданьні Радзівілаў, пазьней — Агінскіх, Любецкіх.
20 жніўня 1569 і 28 траўня 1570 году Лагішын атрымаў Магдэбурскае права[3]. 25 лютага 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацьвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах»[4]. У 1634 годзе тут збудавалі мураваны[3] касьцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазьней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касьцёле захоўваўся абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі, які лічыўся цудоўным.
Захаваліся сьведчаньні літоўскай ідэнтычнасьці жыхароў Лагішына: «Я, Василь Прилюпа, извествую: дедъ, отецъ, и мати моя и самъ я з Лагищина, местечка з Литви… жена моя литовской породи»[5][6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Лагішын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Пінскага павету Менскай губэрні. У XIX ст. у мястэчку працавалі млыны Айзэнбэрга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыпэрштэйна, гарбарня Фрыдмана.
Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл у Лагішыне пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у 1897 годзе будынак згарэў; пазьней на ягоным месцы збудавалі Спаскую царкву. У 1874 годзе ў мястэчку выбухнула паўстаньне супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы дамагліся поўнага апраўданьня, а вінаватыя ў злоўжываньні панесьлі пакараньне. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады. На 1886 год існавалі школа, царква (з 1845 году), капліца, сынагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася юдэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лагішын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лагішын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. Таго ж году ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пінскага павету Палескага ваяводзтва. 1 красавіка 1934 году паселішча страціла статус места[8]
У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам Лагішынскага раёну Пінскай вобласьці (з 25 сьнежня 1962 году ў Пінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 22 сьнежня 1959 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
10 траўня 1997 году ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесься[9]. 18 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны гербу мястэчка. 25 лістапада 2014 году Лагішынскі пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет[10].
- Мястэчка на старых здымках
- Асьвячэньне касьцёла
- Касьцёл
- Каплічка
- Капліца могілкавая
- Царква
- Царква, інтэр’ер
- Капліца каля царквы
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал.[11]
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.[12]; 1996 год — 3120 чал.[13]; 1998 год — 3 тыс. чал.[14]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2009 год — 2372 чал.[15]; 2016 год — 2022 чал.[16]; 2017 год — 1990 чал.[17]; 2018 год — 1932 чал.[1]
Адукацыя
У Лагішыне працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
Дзеюць дом культуры і 2 бібліятэкі.
Спорт
У Лагішыне ёсьць свая бэйсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі»[18].
Remove ads
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Партызанская вуліца | Школьная вуліца[19] |
Паводле перапісу 1874 году, у Лагішыне існавала Каўняцінская вуліца[20], у тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельная вуліца[21].
Эканоміка
Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, мэханічны завод, лясьніцтва і інш.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Лагішынскі гістарычна-краязнаўчы музэй[22].
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1907—1910)
- Могілкі: хрысьціянскія; юдэйскія
- Царква Сьвятога Спаса (1892; мураўёўка)
Галерэя
- Краявіды Лагішына
- Капліца
- Старая камяніца
Асобы
- Адам Нарушэвіч (1733—1796) — гісторык, паэт, перакладнік
- Марцін Антоні Паўловіч (1789—1830) — геоляг, асьветнік
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads