Больдаг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Больдаг — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бальдаг (Baldag) і Дакбольд (Dacbold) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[2][3], а аснова -даг- (-дак-, -таг-) (імёны ліцьвінаў Дакіла, Шыдаг, Ядаг; германскія імёны Dacilo, Sidag, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[4].

Адпаведнасьць імя Больдак германскаму імю Baldag сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пры земъляхъ велъдомыхъ Матея Сомашъковича Больдокговъ (3 траўня 1561 году)[6].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads