Брады (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Брады (Берасьцейская вобласьць)
Remove ads

Брады́[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Брады ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 35 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 1283 дзесяціны[3]. Паводле перапісу 1897 року 575 жыхароў, 74 двары, хлебазапасная крама, кузьня. На пачатку XX стагодзьдзя 592 жыхары.

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 53 двары.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 537 жыхароў (перапіс); 1970 год — 436 жыхароў; 1999 год — 263 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 232 жыхары, 107 гаспадарак; 2005 год — 233 жыхары, 101 двор[5]; 2010 год — 154 жыхары

Інфраструктура

Базавая школа-сад, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, рамонтна-мэханічныя майстэрні.

Транспарт

Аўтадарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н565 Брады — Стойлы[6].

Турыстычная інфармацыя

  • Валун з адбіткам ступні, які мясцовы люд называе сьледам Божай Маці ці анёла[7]. На абнесенай плотам тэрыторыі знаходзіцца таксама крыніца, ваду зь якой мясцовыя жыхары лічаць гаючай. Раней на паганскае сьвята Зелянец сюды адбываліся паломніцтвы[8].
  • Братэрская магіла (19411944)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads