Стойлы

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Стойлы
Remove ads

Сто́йлы[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Стойлы ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Стойлы знаходзяцца за 33 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Рака Левая Лясная.

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3].

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

Некалі ў вёсцы працаваў вадзяны млын на рацэ Левая Лясная, мясцовыя жыхары гандлявалі рыбай. У 1950-я падчас мэліярацыйных працаў рэчышча ракі было адведзенае ўбок, і яна абязводзела. Пасьля таго, як перастаў існаваць калгас, пачала занепадаць уся вёска[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 204 жыхары, 31 двор
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 126 жыхароў; 1921 год — 92 жыхары, 28 двароў; 1959 год — 119 жыхароў (перапіс); 1970 год — 62 жыхары; 1999 год — 11 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 12 жыхароў, 8 гаспадарак; 2005 год — 7 жыхароў, 7 двароў; 2010 год — 1 жыхар; 2012 год — 1 чалавек, 1 двор

Апошні жыхар Мікалай Тарасюк памер 14 студзеня 2015 року.

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н565 Брады — Стойлы[6].

Турыстычная інфармацыя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads