Будар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Будар, Будэр (Будр) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Будэр (Buder) і Ерыбода (Eribodo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзіла, Будзівід, Будрых; германскія імёны Budilo, Bodwidus, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
У Прусіі бытавала імя Budir[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Будръ Петровичъ (1528 год)[7]; Michal Budarowicz (1563 год)[8]; Władysław Buderwicz (11 лютага 1784 году)[9]; Marcin Buderewicz (9 лютага 1785 году)[10]; Jan Buderewicz (9 лютага 1791 году)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Будр Пятровіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Будрэвічы-Будрэцкія (Budrewicz-Budrecki) — літоўскі шляхецкі род зь Белай Русі[12].
Будрэвічы-Мудрэвічы (Budrewicz-Mudrewicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Полацку[13].
Будар і Бударэвіч — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[14].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Будры, на гістарычнай Віленшчыне — Будраны. Назву Будраўшчына маюць вёскі на гістарычнай Меншчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads