Будрых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Будрых, Будрык — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бодэрых, Бодэрык, Будрык, Будрых або Бодрык (Boderich[1], Boderic[2], Budrick[2], Buddrich[3], Bodric[4]) і Рыхбода, Рыкбода або Рыкабода (Richbodo, Ricbodo, Ricobodo[5]) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзіла, Будзівід, Будар; германскія імёны Budilo, Bodwidus, Buder) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[7], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[8], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[9].

У 1640 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Gregorius Bodereck, Memelensis Borussus[10]. У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Buddrich[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Budrich (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[12]; у волости Еишышъскои… чоловека на имя… Матея Будрыковича (16 чэрвеня 1531 году)[13]; Budrich Mirosławski[14], Piotr Budryk[15] (1524—1566 гады); Урбанъ Будриховичъ вильневецъ (да 1600 году)[16]; Zygmunt Budrykiewicz na miejscu Jan[a] Budrykiewicza (1667 год)[17]; Будрихъ Богданъ (1810 год)[18].

Remove ads

Носьбіты

Будрыкі гербаў Прус і Ястрабец — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[20].

Будрык (Budryk) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21].

У XVI ст. існаваў маёнтак Будрыкавічы (Будриковичи) у Жамойцкім старостве[22].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads