Будзівід (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Будзівід, Будвід (Будзьвіт, Будвіць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бодвід, Будвід або Будвіт (Bodwidus[1], Boduidh, Boduit, Bodwith) і Відбад (Widbod[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзіла, Будар, Будрых; германскія імёны Budilo, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар', а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Будзівід азначае «пасланьнік моцы»[5].

Яшчэ гісторык Юзэф Пузына выводзіў імя Будзівід ад паўночнагерманскага (скандынаўскага) імя Бутвід[6]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае адпаведнік імя Будзівід — князя бодрычаў Будзівоя[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Jacobo Budwidocz (Jacobus Budwidocz; 1 жніўня 1472 году)[8]; Gregorio Budwidowicz (Gregorius Budwidowicz; 8 лютага 1494 году)[9]; Мацко Будвидовичъ (1528 год)[10]; з Будивидишокъ (1567 год)[11]; Parafia poludowicka… Budzwitowszczyzna (1784 год)[12]; Budwiciowa (каля 1785 году)[13].

Remove ads

Носьбіты

Будвіды (Budwid) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[15].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads