Бода
мужчынскае асабовае імя (Bodo) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бода (Бодзь), Буд (Будзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Бода, Буда або Пода (Bodo, Budo[1], Podo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -буд- (-бод-) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Будзейка (Будзіка), Будзіла (Будэль, Бодзель), Будзін (Бодзень), Будзівід, Будгін (Будкін), Будар, Будрых (Будрык), Гербуд, Жывінбуд. Адзначаліся германскія імёны Buddeke (Bodico), Bodilo (Bodila, Budel), Budin (Bodin), Bodwidus, Budgen (Bodkin), Buder, Buddrich (Budrick), Gerbodo, Switbodo. Апроч таго, існуе іменная аснова -бут- (-бот-), якая можа паходзіць ад асновы -буд- (-бод-)[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bodo, Bodel, Bodusz, Bodardus[5], Gobelbud[6].
У Прусіі бытавалі імёны Bude (1347 год)[7], Budike[b] (1373 год)[7], Budisch (1336 год)[7], Rambod[c][11], Sambud[d][13], Sarybod[e][15], Warpoda / Warpote[f] (1216 і 1400 гады)[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ян Будевичъ (1528 год)[18]; Iwan Budowicz… Chwiedzko Budowycz (1552—1555 гады)[19]; село Будевичовъ… села Будевичовъ (1554 год)[20]; Juchniel a Roman Budowiczy… Niester Budowicz (1558 год)[21]; Hapun Bodawicz (2 траўня 1558 году)[22]; Chwiedzko Budowicz… Iwan Budowicz (1561—1566 гады)[23]; Stanisław Bodewicz (1621 год)[24]; Michał Bodziewicz (1641 год)[25]; Alexander Bud (26 чэрвеня 1665 году)[26]; Zacharias Buda Czarniawski (17 сакавіка 1691 году)[27]; kamienicy nieboszczyka pana Jana Budy Czerniawskiego (20 кастрычніка 1701 году)[28]; pan Jan Buda (3 красавіка 1709 году)[29]; Bodzicze (1744 год)[30][g].
Remove ads
Носьбіты
- Людын Бода (каля 610 — каля 673) — біскуп Тулю, Сьвяты
- Бода Элеазар (каля 814—876) — дыякан пры двары імпэратара Людовіка Пабожнага
- Ян Будзевіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станіслаў Бадзевіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе
- Бода фон Ходэнбэрг (1604—1650) — нямецкі рэгіянальны адміністратар і паэт
- Бода фон Бодэнгаўзэн (1633—1700) — нямецкі праўнік
- Бода фон Гладэбэк (1620—1681) — дзяржаўны дзяяч Прусіі
- Філіп і Антон Боды — жыхары вёскі Расалова (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1759 годзе[40]
- Юры і Павал Будзічы — жыхары вёскі Ятвезі (Гарадзенскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1770 годзе[41]
Буды (Budo) гербу Бонча — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[42].
Будзевічы (Budzewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[42].
Бадзевічы (Bodziewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[43].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Будзевічы ў Менскім ваяводзтве[44].
На гістарычнай Віленшчыне існуё вёска Будышкі.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -буд- зь летувіскай мовы budė́ti (bùdi) 'назіраць, пільнаваць'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
- Адзначаліся старажытная германскія імёны Rampodus і Rombodus[10]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Sambod[12]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Sarabod[14]
- Адзначаліся старажытныя германскія імёны Warbod і Warpoto (Warboto)[16]
- Таксама:
- Будан: Будановіч (Budanowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31];
- Бодат (адзначалася старажытнае германскае імя Bothad[32], пазьнейшае Bodet[33]): Бодат (Bodat) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[34];
- Будман (адзначалася германскае імя Büddemann[35]): Paweł Franciszek Budmanowicz (1810 год)[36];
- Будрым (адзначалася старажытнае германскае імя Bauderrim[37]): Минеико Будримович (1537—1538 гады)[38], Будрымы (Budrym) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[39]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads