Букель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Букель (Букола), Бугіль — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Букіла (Bucilo, Bukilo[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -буг- (-бук-) (імёны ліцьвінаў Бугень, Бугар; германскія імёны Bugen, Buger) ёсьць скарочанай формай (гіпакарыстыкам) асновы -бург- (-борг-)[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bukiel[4].

У 1650 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Julius Johannes Böckel, Regiomontanus Prussus[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jakub Bukiel y Masz brat iego (2 траўня 1558 году)[6]; Simon Bukielewicz (1563 год)[7]; Siemion Bukałowicz (21 жніўня 1599 году)[8]; Urban Bukiel (8 лістапада 1610 году)[9]; Maciey Bukiel (5 студзеня 1763 году)[10]; Józef Bugilewicz (1818 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

Букелі (Bukiel) — прыгонныя зь вёскі Ружышкаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[13].

Бакелевічы (Bakielewicz) гербу Кораблітоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[14].

На 1904 год існавала вёска Бугіля ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[15].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Бокелен.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads