Бугар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бугар (Букар, Букер), Богар (Бага́р) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Богер або Бугер (Boger, Buger[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -буг- (-бук-) (імёны ліцьвінаў Букель, Бугень; германскія імёны Bukilo, Bugen) ёсьць скарочанай формай (гіпакарыстыкам) асновы -бург- (-борг-)[3], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) паходзіць ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Anna Bukier (1797 год)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Браніслаў Вікенцевіч Бугарэвіч — каталік-мешчанін з ваколіцаў Коўны, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[8]
Букар (Bukar) гербу Юноша — літоўскі шляхецкі род[9].
Багарэвічы (Bagarewicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[10].
Багарэвічы (Bogarewicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род, вядомы на Віленшчыне[11].
Багрэвічы (Bagrewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[12].
Букер (Buker) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].
На 1904 год існавала сядзіба Букараўшчына (Букарэўшчына) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[14].
На 1910 год існавала ваколіца Букарава (Букарэва) у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[15].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Богараўшчына.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads