Бугень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бугень (Буген, Букень), Бугін (Букін, Бокін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бугін, Буген або Букін, пазьней Бокен або Букен (Bugin, Bugen[a], Bukin[1], Bocken[2], Bueken[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буг- (-бук-) (імёны ліцьвінаў Букель, Бугар; германскія імёны Bukilo, Buger) ёсьць скарочанай формай (гіпакарыстыкам) асновы -бург- (-борг-)[4].
Адпаведнасьць імя Бугень германскаму імю Buchin (Bugen) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
У Прусіі бытавала імя Буген: Bugenne (1388 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: село Озаричи… Гапонъ Бокиновичь… Мелешко Букиновичь (1552 год)[7]; Lawryn a Macziey Bugieniewiczy (1558 год)[8]; земенинъ господарский земли Жомоитской панъ Крыштофъ Букгеновичъ Лютыкъ (26 чэрвеня 1647 году)[9]; Piotr Dawidowicz Bugienowicz na miejscu Dawida Bugienowicza… Lutyk Krzysztof Bugienowicz (1667 год)[10]; Piotr Bugienowicz z Kukiów… Piotr Bugienowicz z Bugiów (1690 год)[11]; Antoni Bugień, chorąży pow. kow. (21 жніўня 1780 году)[12]; Szymon Bukień (9 лютага 1785 году)[13]; Tadeusz Bugień porucznik powiatów Księstwa Żmudzkiego (20 жніўня 1788 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Мацкевіч Гайлевіч Бугеновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1575 годзе[15]
- Ян Андрэевіч Бугін — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[16]
- Францішак Буген (Franciszek Bugien) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Жамойцкага староства[17]
- Алексі Букініч — уніяцкі сьвятар у Судзілавічах, які ўпамінаецца ў 1776 годзе[18]
Бугеновічы — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Багіновічы або Багеновічы (Baginowicz, Bagienowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[19].
Букінічы (Bukinicz) — літоўскі шляхецкі род з Наваградзкага павету[20].
Бугіновіч (Buginowicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[21].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Бугіны, на гістарычнай Піншчыне — Бакінічы.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads