Бунар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бунар (Бунэр), Бонар (Бонэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Бонар, пазьней Бунэр або Бёнэр (Bonarius, Bônari[1], Buner[2], Böhner) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова бун- (бон-) паходзіць ад гоцкага bauan 'мяшкаць'[4] або bundnan 'зьвязваць'[5], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[6], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[7], германскага heru 'меч'[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Boner[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Daniel Bunar (6 чэрвеня 1656 году)[10]; Hrehory Bunar… Krzysztof Bunar na miejscu Hrehora Bunara (1667 год)[11]; Krzysztof Bunar… Piotr Bunar… Daniel Bunar… Hrehory Buner (1690 год)[12]; Johanne Bonar, advocatiali (9 верасьня 1699 году)[13].

Remove ads

Носьбіты

  • Дзьмітры Банаровіч — манах Холмскага манастыра, які ўпамінаецца ў 1648 годзе[14]
  • Войцех Тамашавіч Бунаровіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1648—1649 гадох[11]

Бунары — прыгонныя зь вёскі Семернікоў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].

Бонэры (Bonner) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[16].

Бонэры (Boner) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[17].

Бунары — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Бонар (Bonar) і Банара (Bonara) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[18].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads