Бывалькі

вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бывалькі
Remove ads

Быва́лькі[1]вёска знаходзіцца ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці й зьяўляецца цэнтрам Бывалькаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Адлік пісьмовай гісторыі паселішча слушна пачынаць з 1571 году, калі ў прывілеі караля Жыгімонта Аўгуста († 1572) згаданы зямянін Мілко Бывалькавіч[2], хоць самыя Бывалькі ўпершыню названыя толькі ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1615 — 1616 гадоў. Належалі яны да Любецкай воласьці аднаіменнага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. У вёсцы на той час было 18 падданых, агульны пабор зь якіх складаў 50 злотых і 2 з паловай грошы[3].

Прысутная вёска таксама ў люстрацыях Любецкага староства 1622 і 1636 гадоў[4]. У люстрацыі 1631 — 1633 гадоў пра Бывалькі сказана, што зь іх 16 падданых выбіралася больш за 67 злотых падатку, два вазы дрэва на замкавыя патрэбы. Для рамонту парканаў у замку і месьце бывалькаўцы «таксама павінныя»[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Бывалькі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у адноўленым Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[6]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Бывалькі ў складзе Лоеўскага маёнтку належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[7].

Найноўшы час

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Бывалькі ў складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[8].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads