Бывалькі

вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бывалькі
Remove ads

Быва́лькі[1]вёска знаходзіцца ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці й зьяўляецца цэнтрам Бывалькаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага і Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай

Адлік пісьмовай гісторыі паселішча слушна пачынаць з 1571 году, калі ў прывілеі караля Жыгімонта Аўгуста († 1572) згаданы зямянін Мілко Бывалькавіч[2], хоць самыя Бывалькі ўпершыню названыя толькі ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1615 — 1616 гадоў. Належалі яны да Любецкай воласьці аднаіменнага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. У вёсцы на той час было 18 падданых[a], агульны пабор зь якіх складаў 50 злотых і 2 з паловай грошы[3].

Прысутная вёска таксама ў люстрацыях Любецкага староства 1622 і 1636 гадоў[4]. У люстрацыі 1631 — 1633 гадоў пра Бывалькі сказана, што зь іх 16 падданых выбіралася больш за 67 злотых падатку, два вазы дрэва на замкавыя патрэбы. Для рамонту парканаў у замку і месьце бывалькаўцы «таксама павінныя»[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Бывалькі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у адноўленым Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[6]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Бывалькі ў складзе Лоеўскага маёнтку належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[7].

Найноўшы час

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Бывалькі ў складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[8].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Заўвагі

  1. Асобных гаспадарак, двароў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads